Хаім Салавейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаім Салавейчык
ідыш: חיים סאלאווייטשיק
Дата нараджэння 25 сакавіка 1853(1853-03-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1918(1918-07-30) (65 гадоў) ці 1918[2][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Yosef Dov Soloveitchik[d]
Жонка Lifsha Schapiro[d]
Дзеці Yitzchok Zev Soloveitchik[d], Мошэ Салавейчык[d] і Q108887944?
Род дзейнасці рабін
Вядомыя вучні Ісер Залман Мелцэр, Shimon Shkop[d], Yitzchok Zev Soloveitchik[d], Мошэ Салавейчык[d], Yehezkel Abramsky[d], Boruch Ber Leibowitz[d] і Эльханан-Бунім Васерман
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаім Салавейчык (Хаім ха-Леві Салавейчык) (1853, Валожын — 30 ліпеня (21 ава) 1918, Отвацк, Польшча), сын Іосефа Дова Салавейчыка — галоўны рабін Брэст-Літоўска, аўтар кнігі «Хідушэй рабену Хаім ха-Леві», адзін з найбуйнейшых рабінаў Беларусі і стваральнік наватарскага метаду вывучэння Талмуда, названага «брэсцкім».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вядомай рабінскай сям’і Салавейчык. Яго бацькам быў Іосеф Доў Салавейчык (Бейт Алеві), а маці — дачка Іцхока з Валожына. Вучыўся ў свайго бацькі, а затым у Валожынскім ешыбоце, дзе з 1873 года, а з 1880 года і да 1892, калі ешыбот быў зачынена, узначальваў яго.

Узяў у жонкі дачку рабіна Рефаэля Шапіра, кіраўніка Валожынскай ешывы, жонкай якога была дачка Нацыва з Валожына. Пасля смерці бацькі, рабіна Брэста, рабіна Хаіма запрасілі заняць яго месца, і ён узначаліў брэсцкі ешыбот, пачаўшы выкладаць Талмуд па сваім наватарскім метадзе.

Шмат разоў удзельнічаў у з’ездах рабінаў Расійскай імперыі і імкнуўся палепшыць матэрыяльнае становішча яўрэяў. Яго грамадскія погляды былі рэзка кансерватыўнымі, ён выступаў супраць сіянісцкага руху, падтрымліваў стары ішуў, адмоўна глядзеў на стварэнне вучылішчаў для яўрэяў са свецкай адукацыяй. Быў сярод заснавальнікаў руху Агудат Ісраль у 1913 годзе. З нагоды сіянізму вядома яго выказванне: «Сіяністы не адводзяць яўрэяў ад Торы, каб стварыць дзяржаву, наадварот, дзяржава ім трэба менавіта для таго каб адвесці яўрэяў ад Торы».

Па характары рабін Хаім Салавейчык адрозніваўся легендарнай памяркоўнасцю, дабрынёй і міласэрнасцю.

Падчас Першай сусветнай вайны пераехаў у Мінск, затым у Варшаву, а пасля ў Атвоцк, дзе памёр ва ўзросце 65 гадоў. Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Варшаве каля свайго дзядзькі і дзеда сваёй жонкі.

Зноскі

  1. Ḥayyim Soloveichik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Swartz A. Open Library — 2007.