Хаім Саламонавіч Суцін
| Хаім Суцін | |
Амедэа Мадзільяні. Партрэт Хаіма Суціна |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Хаім Саламонавіч Суцін |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: |
Школа вытанчаных мастацтваў (Вільня), Акадэмія вытанчаных мастацтваў (Парыж) |
Хаім Суцін (13 студзеня 1893, Смілавічы — 9 жніўня 1943) — французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту.
Жыццяпіс [правіць]
Пачатковыя ўрокі жывапісу атрымаў у Мінску, пазней у Вільні. З 1913 года да смерці жыў у Парыжы (за выняткам 1919—1922 гадоў, якія правёў ва Усходніх Пірэнеях), быў блізкім сябрам Марка Шагала і А. Мадыльяні.
Творчасць [правіць]
Яго творам, напісаным пераважна паміж 1920—1929 гадамі, уласцівыя глыбока індывідуальныя бачанне свету і тэхніка. Характэрныя наўмысныя скажэнні, ахвяраванне кампазіцыяй і вымалёўкай дэталей дзеля раскрыцця ўнутранай сутнасці прадметаў і з'яў. Карыстаўся інтэнсіўнай, часта падкрэслена пачварнай каляровай палітрай. Партрэты пекараў, слуг, прыбіральшчыкаў — бязлітасныя псіхалагічныя характарыстыкі («Кандытар», 1922); нацюрморты (большая частка створаная ў 1924—1927), як правіла, прадстаўляюць мяса, бітую птушку, дзічыну, рыбу на розных стадыях разлажэння — «Курыца і таматы» (1924), «Гавяжая туша» (1925); трывожныя пейзажы з бягучымі аблокамі і нахіленымі дрэвамі («Злавесная вуліца», каля 1921). Часта перарабляў ці знішчаў свае раннія працы і амаль нічога не маляваў пасля 1930.
Ушанаванне памяці [правіць]
У Смілавічах у 2008 годзе пры садзейнічанні ЮНЕСКА створана музейная экспазіцыя «Прастора Хаіма Суціна», якая дзенічае ў будынку мясцовага дому дзіцячай творчасці.
Крыніцы [правіць]
- Белы А. Хаім Суцін // Праект «Наша ежа»
- Зингерман Б. И. Парижская школа. — М.: Союзтеатр, 1993. — 384 с.
- Линдберг А. Выставка нищих // Утро. — 2005. — 23 дек.
Catalogues Raisonnés [правіць]
- Жывапіс: Tuchman M., Dunow E., Perls K. Soutine: Catalogue Raisonne. Cologne/Köln, 2001. 780 p. ISBN 3-8228-1629-9. ISBN 978-3-8228-1629-5.
- Жывапіс: Tuchman M., Dunow E., Perls K. Soutine: Catalogue Raisonne. Cologne/Köln, 1993. 780 p. (Папярэдняе выданне 1993 у 2-х т., сплашная нумарацыя).
- Гравюры: Lanthemann J. Soutine. Catalogue raisonné de l’oeuvre dessinee. Paris, 1981. 79 p.
Спасылкі [правіць]
- Галерея Мастер — Хаим Сутин (руск.)
- Хаим Сутин. Биография, фотографии и жизнь (руск.)
- Григорий Анисимов. «Жил-был художник Хаим Сутин». (руск.)
- Юлия Королькова. «Сутин Хаим». (руск.)
- Анна Линдберг. «Выставка нищих». (руск.)
- Проект «Пространство Хаима Сутина — L’Espace de Soutine». (руск.)
| Гэта пачатак артыкула пра біяграфію асобы з Беларусі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |