Хаўкадалур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
у даліне Хаўкадалур
возера Блезі

Хаўкадалур (ісл. Haukadalur) — даліна ў Ісландыі.

Даліна Хаўкадалур знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ісландыі, паўночней за возера Лейгарватн, і знаходзіцца на Ісландскім залатым коле. Цікавыя ў даліне шматлікія гейзеры, сярод якіх знакамітыя Гейсір, альбо Вялікі Гейзер, і Строкюр. Вялікі Гейзер выкідвае струмені вады і пары шматразова за дзень, але неперыядычна. Строкюр "разраджаецца" кожныя 10 хвілін.

Акрамя гейзераў, у даліне мноства невялікіх гарачых крыніц, сярод якіх вылучаюцца нябесна-блакітнае возера Блезі. На поўначы даліны, у падножжа Ісландскага плато, знаходзіцца вадаспад Гюдльфос, адзін з самых прыгожых у Ісландыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]