Хвароба руху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвароба руху
МКХ-10 T75.375.3
МКБ-10-КМ T75.3
МКХ-9 994.6994.6
МКБ-9-КМ 994.6[1][2]
OMIM 158280
DiseasesDB 11908
MeSH D009041
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хвароба руху (кінетоз; народныя назвы — угойдванне, марская хвароба) — разлад адчуванняў вестыбулярнага апарату праз бачны рух пры адначасным бяздзеянні ног[3].

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Унікненню праяваў нядужасці спрыяюць: 1) аэробіка, гайданне на арэлях і гамаку, кулянне, плаванне, практыкаванні на турніку, скокі на батуце і танцы, 2) выспанасць, пазбяганне палення, ужытку спірта, тлустай і венджанай ежы, малочных вырабаў і газіраваных напояў, 3) паглыбленне ў прыемныя ўспаміны і мары аб будучыні, 4) размяшчэнне тварам па ходзе руху, засяроджанасць на нерумомым прадмеце замест мільгатлівага наваколля, пазбяганне чытання, 5) ляжанне на спіне, праслухоўванне лёгкай рытмічнай музыкі, 6) пазбяганне перагрэву, пераахаладжэння, рэзкіх пахаў, 7) глыбокае і рытмічнае дыханне, 8) кіслае пітво і жуйкі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненню недамагання спрыяюць частыя перапады хуткасці, рэзкія павароты, спёка, духата.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Выяўляецца праз адчуванне нястачы паветра, галавакружэнне, моцны халодны пот, празмернае слінааддзяленне, млоснасць, ваніты[4].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Укачвае? Трэніруйце вестыбулярны апарат // Звязда : газета. — 21 чэрвеня 2007. — № 114 (25979). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  4. Вольга Цыбульская. А калі ў дарозе гайданка // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]