Хедар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Хе́дар (ідыш: חדר хе́йдэр — пачатковая яўрэйская школа, пакой; узыходзіць да іўр.: חֶדֶר — пакой) — яўрэйская рэлігійная пачатковая школа.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Назва хедар упершыню згадана ў XIII стагоддзі. У далейшым школы такога тыпу атрымалі шырокае распаўсюджанне у асяроддзі ашкеназскіх яўрэяў. Функцыянаванне хедара на Украіне і ў Польшчы ў першай палове XVII стагоддзя апісана ў кнізе Н. Гановера «Іевен мецула» («Багна бяздонная»). Сістэма, якая была ўсталявана ў тыя часіны, захавалася ў межах Расійскай імперыі і ў некаторых раёнах Аўстра-Венгрыі ажно да Першай сусветнай вайны.

Сістэма навучання[правіць | правіць зыходнік]

У хедары, як у школах талмуд-тора, вучыліся толькі хлопчыкі. Аднак калі талмуд-тора была абшчыннай установай для падтрымкі бедных дзяцей, чыі бацькі не маглі ўносіць плату за навучанне, хедар быў прыватнай школай, і яго настаў(меламед) атрымліваў плату ад бацькоў (для санкцыянавання такой платы запатрабаваліся юрыдычныя хітрыкі галахічных аўтарытэтаў, бо лічылася, што навучанне законам веры павінна авторитетов, ибо считалось, что обучение законам веры должно ажыццяўляцца як міцва, гэта значыць бясплатна).

Навучанне праводзілася звычайна ў адным з пакояў кватэры настаўніка. Тым не менш, абшчына кантралявала навучанне ў хедары і ўсталёўвала пэўныя правілы і абмежаванні прыватнай ініцыятыве меламеда. Згодна са школьным статутам Кракава (1511), у хедары не малго навучацца адначасова больш за 40 вучняў. У настаўніка маглі быць спецыяльныя памочнікі (ідыш: белфэрз, адзіночны лік белфэр). Аднак на практыцы нагрузка настаўніка была значнай; у адным класе адначасова маглі навучацца вучні трох узроставых суполак. У малодшай суполцы (дардыке, з трох год) школьнікі навучаліся азбуцы і чытанню яўрэйскіх тэкстаў без пераклада. У наступнай суполцы (з пяці год) вывучалася Пяцікніжжа з каментарамі Рашы і пачатковыя звесткі пра Талмуд. Старэйшыя вучні (з васьмі год) больш паглыблена занімаліся Талмудам.

Свецкія навучальныя дысцыпліны ў хедары не вывучаліся. Заняткі праходзілі зранку да сямі-васьмі гадзін вечара. Практыкаваліся цялесныя пакаранні свавольных вучняў, для чаго існаваў спецыяльны бізун (канчык). Лічылася, што выкладанне патрабавала спецыяльных ведаў, і праца настаўніка цанілася невысока. Па заканчэнні хедара юнак мог пад кіраўніцтвам рабіна або адукаваых членаў абшчыны працягнуць вывучэнне Талмуда ў сінагозе (бэйс-мідраш) альбо паступіць у ешыбот. Аднак для значнай частцы жыхароў штэтла (гл. Мястэчка) адукацыя абмяжоўвалася навучаннем у хедары.

У Новы час[правіць | правіць зыходнік]

З часу Хаскалы хедар падпадаў пад лютую крытыку з боку тых, хто атрымаў свецкую адукацыю; прыхільнікі Хаскалы (маскілім) асабліва абураліся прымітыўнай методыкай навучання. Нянавісць да сістэмы адукацыі, якая склалася, ярка выяўленая ў творах І. Б. Левінзона, І. Л. Гардона, П. Смаленскіна і многіх іншых. Аднак у Расійскай імперыі толькі ў канцы XIX ст. здолела рэалізавацца спроба рэфармацыі хедэра (так званы хедэр метукан) на аснове ідэалогіі палесцінафільства (Хавявей Цыён) і, пазней, сіянізма. Рэфарміраваныя хедэры размяшчаліся ў прасторных памяшканнях, тут выкладалі гісторыю яўрэйскага народу, геаграфію Эрэц-Ізраэль, граматыку іўрыта. Нягледзячы на жорсткі супраціў артадаксальна-рэлігійных колаў, асімілятараў і ўладаў, школы сістэмы "хедар метукан" аказалі ўплыў на станаўленне новай сістэмы яўрэйскай адукацыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]