Хейдэн Уайт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хейдэн Уайт
англ.: Hayden White
Дата нараджэння:

12 ліпеня 1928({{padleft:1928|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (86 гадоў)

Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Навуковая сфера:

гісторыя

Хейдэн Уайт (англ.: Hayden White, 12 ліпеня 1928, Марцін, акруга Уіклі, штат Тэнесі) — амерыканскі гісторык гістарыяграфіі і культуры, прафесар гісторыі свядомасці ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Санта-Круз, прафесар параўнаўчай літаратуры ў Стэнфардскім універсітэце. Найбольш вядомы сваёй працай Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe (1973)

Метагісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэорыя Хейдэна Уайта, выкладзеная ў «Метагісторыі» засяроджвае ўвагу выключна на даследванні гістарычнага тэксту або наратыву ў цэлым. Зрэшты «пераварот» Уайта і палягае ў тым, што ён падняў лінгвістычныя даследванні ў гісторыі на новую прыступку, узровень тэкста ў цэлым. Пры гэтым аўтар, як не дзіўна, не ставіць сваё мэтай вынаходжанне спосабу праверкі ісціннасці тэкстаў: у яго тэорыі паўстае выключнае імкненне сцвердзіць, раней не заўважанае пытанне, сутнасці афармлення думак ці даследванняў гісторыі самімі гісторыкамі ў тэкст. Пры гэтым працуюць як суб'ектыўныя фактары аўтарства, так і аб'ектыўныя рысы літаратурнай формы, якую набываюць гістарычныя наратывы. Хейдэн Уайт выбудоўвае своеасаблівую сістэму ці «структуралісцкую сетку», у якой існуюць усякага кшталту тэксты. Яна складаецца з чатырох тропаў, чатырох «спосабаў тлумачэння», чатырох «спосабаў аргументацыі» і чатырох спосабаў «ідэалагічнай імплікацыі». Сенс у тым, што калі гісторык выбірае адзін з тропаў, гэта адразу ж прымушае выбраць пэўны спосаб тлумачэння, аргументацы і ідэалагічнай стратэгіі. Уайт не спрабуе нейкім чынам ацаніць выбар пэўным гісторыкам пэўнай канцэпцыі з пункту погляду іх аб'ектыўнасці. Гэта не ёсць абвінавачванне, бо аўтар канстатуе, што гісторыкі падсвядома прыходзяць да выбару, аднаго з тропаў. Расчараванасць пэўнага кола гісторыкаў якраз і палягала ў тым, што Уайт абсалютна абыякавы да праблемы рэпрэзентацыйнага поспеху гістарычнага даследвання.

Эвалюцыя поглядаў[правіць | правіць зыходнік]

У сваім адказе на крытыку Метагісторыі Уайт тлумачыць, што праца з'явілася пад моцным уплывам пануючага ў тагачаснай філасофіі структуралізму і канстатуе, што на сучасны момант яго погляды зазналі пэўную эвалюцыю.

Па яго меркаванні, усялякае апісанне змяшчае метамову, якая санкцыянуе імёны рэчаў, суадносіны між рэчамі і характарыстыкамі. Яна і санкцыяную ўжыванне пэўнага вобразнага выказвання ў якасці літаральнага. Метамова, такім чынам, вырабляе правілы дыферынцыяцыі для адрознення фігуры мовы ад літаральнай сутнасці рэчы. Аднак адрозненні ў тым што неабходна зразумець літаральна, а што падаецца ў якасці метафары канвенцыянальныя (умоўныя), зыходзячы з метафарычнай прыроды самой мовы. Сама форма наратыву ёсць прадукт афармлення ў метафарычную абалонку мовы.

Уайт пагаджаецца з памылковасцю свайго першапачатковага імкнення перасоўвання гісторыі з кола навук у літаратуру. Цяпер ён не характарызуе гістарычны наратыў словам «прыдумка». Прадмет гістарычнага дыскурса ёсць рэальны, у той час як літаратурнага — цалкам уяўны. Але Уайт прапануе пакінуць прыметнік літаратурны за гістарычным дыскурсам, спасылаючыся на выключную неабходнасць гісторыкаў перадаваць змест сваіх даследванняў, «гістарычную рэчаіснасць» у літаратурнай форме. Таму для тлумачэння ці даследвання дыскурса, скіраванага на апісанне гістарычнай рэчаіснасці, мусіць выкарыстоўвацца лінгвістычная тэорыя, найперш тэорыя пісьмовага дыскурса.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • (1968) The Uses of History: Essays in Intellectual and Social History. Detroit: Wayne State University Press.
  • (1973) The Greco-Roman Tradition. New York: Harper & Row.
  • (1973) Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1978) Tropics of Discourse: Essays in Cultural Criticism. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1982) Representing Kenneth Burke [Selected Papers from the English Institute, New Series, no. 6]. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1987) The Content of the Form: Narrative Discourse and Historical Representation. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (1999) Figural Realism: Studies in the Mimesis Effect. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
  • (2010) The Fiction of Narrative: Essays on History, Literature, and Theory, 1957—2007. Baltimore: The Johns Hopkins University Press. Ed. Robert Doran