Хеймаэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
гавань Хеймаэй

Хеймаэй (ісл.: Heimaey) — востраў у Ісландыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Хеймаэй знаходзіцца на поўдзень ад Ісландыі, у Атлантычным акіяне, і з'яўляецца самым буйным і адзіным востравам з пастаянным насельніцтвам у групе Вестманаэяр. Плошча вострава Хеймаэй складае 13,4 км². Колькасць насельніцтва — 4.040 чалавек (на 1 снежня 2007 года). Хеймаэй з'яўляецца таксама самым буйным з усіх прыбярэжных астравоў Ісландыі. Асноўны занятак мясцовых жыхароў — рыбалоўства. Дасягнуць востраў Хеймаэй магчыма пры дапамозе авіяцыі, таксама на пароме, які пастаянна курсіруе паміж востравам і Ісландыяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]