Хела Вуоліёкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хела Вуоліёкі
Hella Wuolijoki
Hella Wuolijoki, the director-general of Finnish Broadcasting Company 1944 -1949..jpg
Імя пры нараджэнні:

Ella Maria Murrik

Псеўданімы:

Юхані Тэрвапяя,
Фелікс Тулі

Дата нараджэння:

22 чэрвеня 1886({{padleft:1886|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})

Месца нараджэння:

Хельмэ, Эстонія

Дата смерці:

2 лютага 1954({{padleft:1954|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (67 гадоў)

Месца смерці:

Хельсінкі

Грамадзянства:

Flag of Finland.svg Фінляндыя

Род дзейнасці:

пісьменніца, драматург

Дэбют:

Дзеці дома (Talulapsed, 1912)

Хела Вуоліёкі (фінск.: Hella Maria Wuolijoki; псеўданімы: Юхані Тервапяя і Фелікс Nулі) (22 ліпеня 1886, Хельмэ, Эстонія - 20 лютага 1954, Хельсінкі) — фінская пісьменніца. Па нацыянальнасці эстонка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Хельсінкскі ўніверсітэт (1908). Уваходзіла ў гурток "Кійла". Член Дэмакратычнага саюза народа Фінляндыі, дэпутат сейма ў 1946-48. Першая п'еса В. "Дзеці дома" (1912), раман "Жыхары Затуманнага" (ч. 1-2, 1914-33), п'есы "Койдула" (1932) і "Падпаленая зямля" (1936, на эстонскай мове.) - пра жыццё эстонскага народа. Сацыяльныя драмы "Міністр і камуніст" (1932) і "Закон і парадак" (1933, выд. 1948) - першыя творы на фінскай мове. У цыкле рэалістычных п'ес пра насельнікаў радавога маёнтка Ніскавуорі - "Жанчыны Ніскавуоры" (1936), "Хлеб Ніскавуоры" (1938), "Маладая гаспадыня Ніскавуоры" (1940), "Хэта Ніскавуоры "(1953) і інш. паказаны крах патрыярхальнага побыту. Вколіёкі - аўтар п'ес "Хулда Юўрака" (1937), "Юстына" (1937), "Зялёнае золата" (1938) і інш. У 1943 за антыфашысцкую дзейнасць Вуоліёкі быў вынесены смяротны прысуд, заменены пажыццёвым заключэннем; вызвалена ў 1944 годзе. У турме напісала дзве часткі аўтабіяграфічнай трылогіі: "Школьніцы ў Тарту" (1945), "Студэнцкія гады ў Хельсінкі" (1945); 3-я частка - "Я стала дзелавой жанчынай" (1953).

Commons


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.