Хелена Шэрфбек
| Хелена Шэрфбек | |
У 1890-я гады |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Helene Sofia Schjerfbeck |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
23 студзеня 1946 (83 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: |
Omakuvat (1878—1945) |
Хе́лена Шэ́рфбек (фін.: Helene Sofia Schjerfbeck, 10 ліпеня 1862, Хельсінкі, Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя — 23 студзеня 1946, Сальтшобадэн, Швецыя) — фінска-шведская мастачка, прадстаўніца мадэрну.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася 10 ліпеня 1862 у Хельсінкі, сталіцы Вялікага Княства Фінляндскага Расійскай імперыі. Бацька — Свантэ Шэрфбек (1833—1876), маці — Вольга Іахана Прынц (1839—1923), старэйшы брат Магнус (1860—1933). [1]
Вывучала жывапіс у мастацкай школе Фінскага Таварыства Мастацтваў.
Удзельнічала ў выстаўках з 1880 года. У маладым узросце заваявала прызнанне. Атрымаўшы стыпендыю ад Сената Расійскай імперыі, вучылася ў Парыжы, у Акадэміі Каларосі.
Пісала пейзажы, партрэты, карціны на гістарычныя тэмы. Яе мастацкі стыль зведаў мноства змен — ад акадэмічнага рэалізму да экспрэсіянізму. Пэўны ўплыў на творчасць мастачкі аказалі творы Дастаеўскага, Пруста і Рэмбо.
З 1921 года жыла галоўным чынам у Хювінкяа. Напачатку Зімовай вайны пераехала ў Тэнала, дзе правяла каля года. У 1944 з'ехала ў Швецыю, дзе і сканала ў студзені 1946 года.
Зноскі
- ↑ Schjerfbeck, Helene (1862—1946)(англ.) , (руск.)
Літаратура [правіць]
- Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версія (Праверана 18 лютага 2010)
Спасылкі [правіць]
- Біяграфія і працы мастачкі (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |