Хелен Элізабет Кларк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хелен Кларк)
Хелен Элізабет Кларк
англ.: Helen Elizabeth Clark
administrator of the United Nations Development Programme[d]
з 17 красавіка 2009
Папярэднік Kemal Derviş[d]
37-ы прэм’ер-міністр Новай Зеландыі[d]
10 снежня 1999 — 19 лістапада 2008
Папярэднік Джэні Шыплі
Пераемнік Джон Кі
лідар апазіцыі Новай Зеландыі[d]
1 снежня 1993 — 5 снежня 1999
11-ы намеснік прэм'ер-міністра Новай Зеландыі[d]
8 жніўня 1989 — 2 лістапада 1990
Папярэднік Geoffrey Palmer[d]
Пераемнік Don McKinnon[d]
29-ы міністр аховы здароўя Новай Зеландыі[d]
30 студзеня 1989 — 2 лістапада 1990
Папярэднік David Caygill[d]
Пераемнік Simon Upton[d]
міністр замежных спраў Новай Зеландыі[d]
29 жніўня 2008 — 19 лістапада 2008
Папярэднік Winston Peters[d]
Пераемнік Murray McCully[d]
2-і Minister of Conservation[d]
24 жніўня 1987 — 30 студзеня 1989
Папярэднік Russell Marshall[d]
Пераемнік Philip Woollaston[d]

Нараджэнне 26 лютага 1950(1950-02-26)[1][2][…] (74 гады)
Імя пры нараджэнні англ.: Helen Elizabeth Clark
Муж Пітэр Дэйвіс[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень магістр мастацтваў[d]
Дзейнасць палітык, выкладчыца ўніверсітэта, палітолаг
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хелен Элізабет Кларк (англ.: Helen Elizabeth Clark; нар. 26 лютага 1950, Гамільтан, Новая Зеландыя) — лідар Лейбарысцкай партыі Новай Зеландыі, Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі з 5 снежня 1999 па 18 снежня 2008.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і фермера і настаўніцы. Вывучала паліталогію ва ўніверсітэце Окленда; у 19731981 гадах выкладала там жа. Член Лейбарысцкай партыі з 1973 года. У 1981 годзе ўпершыню абрана ў парламент. У 19871989 гадах працавала ў лейбарысцкіх урадах Дэвіда Лонгі, Джэфры Палмера і Майка Мура — спачатку міністрам будаўніцтва, затым — міністрам аховы здароўя і віцэ-прэм’ерам. Пасля паражэння ў 1989 годзе на чарговых парламенцкіх выбарах ад Нацыянальнай партыі Лейбарысцкая партыя сышла ў апазіцыю. З 1993 да 2008 года Хелен Кларк — лідар Лейбарысцкай партыі.

У 1999 годзе Лейбарысцкая партыя сфарміравала кааліцыю з партыяй Альянсу, і Хелен Кларк узначаліла ўрад. Яна займае таксама пасаду міністра культуры. Выступае за захаванне бяз’ядзернага статусу Новай Зеландыі, удасканаленне сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

У 2002 годзе кааліцыя распалася, і адбыліся новыя выбары. Пасля іх лейбарысты ўвайшлі ў кааліцыю з Прагрэсіўнай партыяй і сфарміравалі ўрад пры падтрымцы партыі Будучыні і «зялёных». У 2003 годзе Кларк асудзіла ўварванне амерыканскіх войскаў у Ірак. У тым жа годзе яна заявіла, што ператварэнне Новай Зеландыі ў рэспубліку «непазбежна» (у наш час афіцыйна главой краіны лічыцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам).

17 верасня 2005 года адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Гэтым разам лейбарысты атрымалі 50 месцаў, супраць 48 у Нацыянальнай партыі, у 121-мясцовым парламенце.

На сённяшні дзень[калі?] яна з’яўляецца кіраўніком праграмы развіцця ААН.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Helen Clark // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]