Хелен Мірэн
| Хелен Мірэн Helen Mirren |
||||||
| Імя пры нараджэнні: | Алена Лідзія Васільеўна Міронава | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэння: | 26 ліпеня 1945 (67 гадоў) | |||||
| Месца нараджэння: | Лондан, Вялікабрытанія | |||||
| Грамадзянства: | ||||||
| Прафесія: | актрыса, кінапрадзюсар, кінарэжысёр | |||||
| Кар'ера: | 1967 — па цяпер. час | |||||
| IMDb: | ID 0000545 | |||||
| Узнагароды: |
Дзяржаўныя
|
|||||
Дама Хелен Мірэн, DBE (анг. Dame Helen Mirren, народжаная Алена Лідзія Васільеўна Міронава, Helen Lydia Mironoff) (нар. 26 ліпеня 1945) — англійская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» . Вядомая выкананнем роляў венцаносных асоб (Лізавета I, 2005; Лізавета II, 2006). Як Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі (5 снежня 2003 года) мае права насіць з імем тытул Dame (жаночы аналаг тытула сэр).
Кар'ера [правіць]
Кінакар'ера Хелен Мірэн адзначылася вядучымі ролямі ў фільмах «Калігула» (1979, рэж. Цінта Брас), «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» (1989, реж. Пітэр Грынуэй). Галоўная роля ў драме «Дзённік тэрарыста» (1984) прынесла ёй прыз Канскага фестываля за лепшую жаночую ролю. Паколькі Хелен часцей іншых актрыс класічнай англійскай школы з'яўлялася на экране аголенай[1][2], кінакрытыкі называлі яе «секс-сімвалам для інтэлектуалаў». У экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Артура Кларка «2010: год уваходжання ў кантакт» (1984) Мірэн іграе камандзіра савецкага касмічнага карабля «Леонов».
З 1972 года Хелен працуе з праслаўленым рэжысёрам Пітэрам Бруком: на працягу года яны раз'язджаюць па краінам трэцяга свету, выступаючы перад тубыльцамі і зборшчыкамі садавіны.
На брытанскім тэлебачанні Хелен Мірэн на працягу шэрагу гадоў іграла інспектара паліцыі Джэйн Тэнісан у серыяле «Галоўны падазраваны» (тры прэміі BAFTA, 1992-94). У 2005 годзе знялася ў ролі каралевы Елізаветы I у аднайменнай англійскай тэлестужцы (прэмія «Эмі»). У 2006 годзе Хелен Мірэн выканала ролю Елізаветы II у фільме «Каралева», які аналізаваў рэакцыю каралеўскага сямейства на смерць прынцэсы Дыяны. Гэта майстэрская праца была ганаравана «Оскарам» за лепшую жаночую ролю, а таксама прызам Венецыянскага кінафестываля.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хелен Мірэн- Хелен Мірэн(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Інтэрв'ю рускай рэдакцыі BBC
- відэа — Shakespeare’s «As You Like It», end of play — «Як вам гэта спадабаецца», акт V, сцэна 4 (радкі 108 — фінал), Хелен Мірэн — Разалінда; Джон Молдэр-Браўн — Гіменэй, (здымкі 30 мая—16 чэрвеня 1978 у замку Гламз(англ.) бел., Шатландыя) // YouTube
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Актрысы паводле алфавіту
- Актрысы Вялікабрытаніі
- Кінапрадзюсары паводле алфавіту
- Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
- Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»