Хелен Тафт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хелен Тафт

Хелен Луіза Херан Тафт (англ.: Helen Louise Herron Taft, 2 чэрвеня 1861 - 22 мая 1943) — жонка прэзідэнта Уільяма Говарда Тафта і Першая лэдзі ЗША з 1909 па 1913 год.

Тафт была першай сярод жонак прэзідэнтаў, хто прысутнічаў на інаўгурацыі мужа. Праз два месяцы пасля пераезду ў Белы дом, місіс Тафт перанесла інсульт, ад якога так і не акрыяла. З дапамогай сястры тры разы на тыдзень прымала гасцей у Чырвонай зале Белага дома. На юбілей вяселля 19 чэрвеня 1911 г было запрошана 8000 гасцей. Місіс Тафт арганізавала пасадку 3000 японскіх вішнёвых дрэў, якія ўпрыгожваюць басейн Белага дома; з дапамогай жонкі японскага пасла яна пасадзіла першыя два дрэвы на ўрачыстай цырымоніі 27 сакавікв 1912 года. З прызначэннем Тафта ў Вярхоўны суд ЗША, Хелен стала адзінай, хто быў Першай лэдзі і жонкай Галоўнага суддзі ЗША.