Хеле Торнінг-Шміт
| Хеле Торнінг-Шміт | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 3 кастрычніка 2011 | |||
| Манарх: | Маргрэтэ II | ||
| Папярэднік: | Ларс Лёке Расмусен | ||
|
|||
| з 12 красавіка 2005 года | |||
| Папярэднік: | Могенс Лікетофт | ||
| Партыя: | Сацыял-дэмакраты | ||
| Адукацыя: | палітолаг | ||
| Нараджэнне: | 14 снежня 1966 (46 гадоў) Родаўрэ, Сталічная вобласць |
||
| Муж: | Стывен Кінак | ||
Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, новы прэм'ер-міністр Даніі (пачне працу 4 кастрычніка 2011). Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.
Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, хутка, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм'ер-міністрам[1].
Торнінг-Шміт — прыхільнік павялічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.
Зноскі
- ↑ У Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011)
Спасылкі [правіць]
- Профіль на сайце Еўрапарламента (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |