Хельсінская канвенцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Краіны-ўдзельніцы Хельсінскай камісіі

Хельсінская канвенцыя — канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора.

Упершыню Канвенцыя была падпісана ў 1974 годзе сямью краінамі Балтыйскага рэгіёна (Данія, Фінляндыя, ГДР, ФРГ, Польшча, Швецыя і СССР) і ўступіла ў сілу з 3 мая 1980 года.

Пасля значных змен на палітычнай карце новы варыянт канвенцыі быў падпісаны 9 красавіка 1992 года і ўступіў у сілу пасля ратыфікацыі 17 студзеня 2000 года.

Краіны[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, якія падпісалі Хельсінскую канвенцыю:

Таксама канвенцыю падпісаў прадстаўнік Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

Нарвегія і Чэхія — краіны, якія так і не ратыфікавалі Хельсінскую канвенцыю.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Канвенцыя складаецца з 32 артыкулаў, якія прысвечаны ўсім відам сумеснай дзейнасці дзяржаў рэгіёна Балтыйскага мора па забеспячэнні экалагічнай бяспекі акваторыі мора, а таксама тэхнічным пытанням арганізацыі супрацоўніцтва, парадку ратыфікацыі Канвенцыі, выхаду з яе, фінансаваму забеспячэнню і адміністрацыйнай будове выканаўчага сакратарыяту Хельсінскай камісіі.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]