Хенры Клеменс ван дэ Велдэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хенры Клеменс ван дэ Велдэ

Хенры Клеменс ван дэ Велдэ (3 красавіка 1863, Антверпен - 25 кастрычніка 1957, Цюрых) — бельгійскі архітэктар і майстар дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў АХ ў Антверпене (1881-83), займаўся жывапісам і графікай. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага Веркбунда (1907). У праектах мэблі (з 1894), афармленні інтэр'ера (Фолькванг-музей у Хагене, Германія, 1901-02) і пабудовах (дом Блуменверф ў Бруселі, 1895) ранняга перыяду выступаў як ініцыятар стылю "мадэрн", выкарыстоўваючы крывалінейныя формы і дэкор. Пазней як архітэктар і тэарэтык (Мастацкая школа ў Веймары, 1904; тэатр Веркбунда ў Кёльне, 1914) стаў адным з заснавальнікаў і лідараў рацыяналізму. У 1902-14 кіраваў мастацка-прамысловай школай ў Веймары, з 1926 - Нацыянальнай вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў у Бруселі. У пазнейшых працах (бібліятэка ў Генце, 1935-40; Музей Кролер-Мюлер у Отэрла, Нідэрланды, 1938-54) выкарыстаў прынцыпы функцыяналізму.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.