Хламідыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хламідыі

Chlamydia trachomatis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlamydia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  956941
NCBI  810
EOL  97700

Хламідыі (Chlamydia) — род мікраарганізмаў сямейства хламідыевых; унутрыклетачныя паразіты млекакормячых жывёл, птушак і чалавека. Выклікаюць хламідыёзы.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Нерухомыя кокападобныя мікраарганізмы, утвараюць мікракалоніі, укрытыя агульнай мембранай. Цыкл развіцця ўключае 2 розныя па марфалогіі і біялагічных уласцівасцях формы існавання. Элементарнае цельца (стадыя спакою) — інфекцыйная форма. Унутры пашкоджаных клетак гаспадара яно павялічваецца і ператвараецца ў ініцыяльнае цельца (вегетатыўнае стадыя хламідый), якое дзеліцца драбленнем. Цыкл развіцця заканчваецца, калі даччыныя клеткі перабудоўваюцца, ушчыльняюцца і ператвараюцца ў элементарныя цельцы, якія выжываюць па-за клеткай і могуць заражаць іншыя клеткі гаспадара. Спор і капсул не ўтвараюць. Растуць, размнажаюцца і выспяваюць за 40 гадзін. Па-за арганізмам гаспадара хламідыі гінуць праз 1 хвіліну пры тэмпературы 90-100 °C.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]