Хларэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хларэла
Chlorella regularis.jpg
Chlorella regularis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlorella Beij., 1890

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   5811
NCBI   3071
EOL   11612
IPNI   ???

Хларэла (Chlorella) — род зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.

Налічваецца больш за 50 відаў (дакладна ідэнтыфікавана каля 10). Пашыраны ў прэсных і салёных вадаёмах, у глебе, на камянях, дрэвах; у сімбіёзе з гідрабіёнтамі ўтвараюць г. зв. зоахларэлы; фікабіёнт лішайнікаў. На Беларусі 5 відаў: хларэла букавая, хларэла звычайная, хларэла эліпсоідная і інш.

Мікраскапічныя адзіночныя, шарападобныя, з гладкай абалонкай клеткі. Хларапласт прысценны, суцэльны, рассечаны або лопасцевы, з пірэноідам ці без яго. Пры размнажэнні ў клетках утвараецца 4—8 (16) аўтаспор.

Выкарыстоўваюць для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод, рэгенерацыі паветра ў замкнутых прасторах (касмічныя караблі, ладводныя лодкі), вывучэння працэсаў фотасінтэзу. Культывуюць на корм рыбе і жывёле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхеева Т. Хларэла // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.