Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст
Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst
Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst.png
Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст
сцяг
канцлер Германіі
29 кастрычніка 1894 — 17 кастрычніка 1900
Манарх: Вільгельм II Гогенцолерн
Папярэднік: Леа фон Капрыві
Пераемнік: Бернгард фон Бюлаў
 
Нараджэнне: 31 сакавіка 1819({{padleft:1819|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})
Ротэнбург-на-Фульдзе
Смерць: 6 ліпеня 1901({{padleft:1901|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (82 гадоў)
Бад-Рагац
Дынастыя: Гогенлоэ
 
Аўтограф: Аўтограф

Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст ((ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка 1819 — 6 ліпеня 1901) - нямецкі палітык і дыпламат , адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн - ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 1866-1870 гадах. З'яўляўся прыхільнікам палітычнага аб'яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.

Пасол Германіі ў Францыі ў 1874-1885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 1885-1894 гадах. Канцлер Германіі ў 1894-1900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Volker Stalmann: Fürst Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst 1819—1901. Ein deutscher Reichskanzler. Schöningh, Paderborn 2009, ISBN 978-3-506-70118-3.[2]
  • Winfried Baumgart: Chlodwig zu Hohenlohe-Schillingsfürst. В: Wilhelm v. Sternburg (Hrsg.): Die deutschen Kanzler. Von Bismarck bis Kohl. 2-е выданне, Берлін 1998, стр. 55-67.
  • Heinz Gollwitzer: Die Standesherren. 2-е выданне, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1964.
  • Olav Zachau: Die Kanzlerschaft des Fürsten Hohenlohe 1894—1900. Politik unter dem «Stempel der Beruhigung» im Zeitalter der Nervosität. Гамбург 2007. (Studien zur Geschichtsforschung der Neuzeit, том 48) ISBN 978-3-8300-2694-5.

Шаблон:Статс-сакратары міністэрства замежных спраў Германскай імперыі