Хлорбензол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлорбензол
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₆H₅Cl
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 108-90-7
PubChem 7964
Рэг. нумар EINECS 203-628-5
SMILES
RTECS CZ0175000
ChemSpider 7676

Хлорбензол (фенілхларыд) C6H5Cl — араматычны галагензмяшчальны вуглевадарод.

Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, тэмпература плаўлення — −45,58 °C, тэмпература кіпення +131,7 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць каталітычным хлараваннем бензолу. Выкарыстоўваюць у вытворчасці фенолу, дыхлорбензолаў, фарбавальнікаў, некаторых пестыцыдаў. Таксічны, выклікае галаўны боль, галавакружэнне, санлівасць, разлады стрававання, пры трапленне на скуру — экзэму. ГДК у паветры рабочай зоны 2 мг/м³, у вадаёмах гаспадарча-бытавога прызначэння 0,02 мг/л.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]