Хобіты, Міжзем'е

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Хобіты (англ.: Hobbits) — у свеце Толкіна з'явіліся невядома адкуль. Ходзяць чуткі, што гэта сумесь Эльфаў з іншымі расамі…

Гісторыя народаў [правіць]

У пралогу да кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар пярсцёнкаў», расказана поўная гісторыя іх асваення Заходніх зямель Міжзем'я.

Самі па сабе народы хобітаў адрозніваліся нязначна: адны любілі ваду, і жылі ля яе, другія наадварот, адны жылі ў норах, другія ў дамах… Хобіты любяць спакойнае жыццё, і звычайна нікуды за межы свайго краю не выходзяць.

У часы Трэцяй Эпохі, была адна галоўная краіна хобітаў — Шыр, якая падзялялася на некалькі частак (Хабітон, Заскоч'е, і інш.).

Плямёны хобітаў [правіць]

Таксама Толкін згадаў тры старажытныя племяні хобітаў, якія пасля змяшаліся ў адзіную народнасць:

  • Касматаногі (англ.: Harfoots) — смуглявыя і драбнейшыя за іншых хобітаў. Аддавалі перавагу пагоркам і ўзгоркам. Аўтар называе іх "самымі сапраўднымі, самымі правільнымі Хобітамі, найбольш кансерватыўнымі у параўнанні з іншымі плямёнамі. Тыповыя прадстаўнікі Касматаногаў — Сэм Гэмджы, а таксама Більба і Фрода Бэгінсы (абодва — па бацькаўскай лініі).
  • Зухі (англ.: Stoors) — вялікарукія і дужыя, сяліліся ў рачных далінах і на раўнінах (мяркуема, менавіта да такіх належалі Мэры, а таксама Смеагорл (Горлум) і яго брат Дэагол).
  • Лесавікі (англ.: Fallohides) — светласкурыя і высокія (па мерках хобітаў), жылі ў лясах (тыповыя прадстаўнікі — сямейства Тукаў, у тым ліку вядомы па рамане «Уладар пярсцёнкаў» Перэгрын Тук).