Хойніцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хойніцкі раён
Герб
Coat of Arms of Chojniki, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Хойнікі
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,11 %, руская 16,9 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,6 %, руская 42,76 %[1]
Насельніцтва (2009)
22 412 чал.[1] (13-е месца)
Шчыльнасць 11,04 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 92,28 %,
рускія — 5,23 %,
украінцы — 1,49 %,
іншыя — 1,0 %[1]
Плошча 2 027,74[2] км² (8-е месца)
Хойніцкі раён на карце
Часавы пояс EEST+2EEDT

Хойніцкі раёнраён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Брагінскім, Нараўлянскім і Мазырскім раёнамі Гомельскай вобласці. На поўдні мяжуе з Украінай. Адміністрацыйны цэнтр з'яўляецца горад Хойнікі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна складае 202,8 тыс. га, з іх лясы — 58,2 тыс. га. Пераважна хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя віды дрэў. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 45,9 тыс. га, у тым ліку ворыва — 23,0 тыс. га, асушаныя землі — 18,9 тыс. га, 3,4 % тэрыторыі знаходзіцца пад балотамі, што складае 6,9 тыс. га.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня раўнінная, цэнтральную частку раёна займае Хойніцка-Брагінскае ўзвышша. Практычна ўся паверхня (98 %) знаходзіцца на вышыні 110—140 м. Каля вёскі Стралічава знаходзіцца самая высокі пункт раёна — 160 м.

З карысных выкапняў ёсць торф, будаўнічыя пяскі, нафта, радовішча якой пачалі распрацоўваць ў 2004 годзе.

У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае −6,6 градусаў Цэльсія, у ліпені +18,6 градусаў Цэльсія. За год ўпадае 565 мм ападкаў. Працягласць вегетацыйнага перыяду 195 сутак.

На тэрыторыі раёна працякае Прыпяць з прытокамі Віць і Тур'я, знаходзяцца некалькі азёр — Жартай, Ломыш, Стараселле, Масцішча, вадасховішча Вялікаборскае, Віць, Судкова, Уласы.

На тэрыторыі раёна размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, куды ўвайшлі землі, выведзеныя з карыстання ў выніку катастрофы на чарнобыльскай АЭС. Плошча запаведніка складае 215 тыс. га. У ім жыве 54 віды млекакормячых, каля 80 відаў птушак, 25 — рыб. Расце 1250 відаў раслін. У 1996 годзе было завезена 15 белавежскіх зуброў, цяпер іх колькасць складае 40 асобін. У Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь занесены 43 вица фауны, 19 відаў флоры запаведніка.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.

Зноскі