Хойт Вандэнберг
Хойт Сенфард Вандэнберг (анг. Hoyt Sanford Vandenberg, 24 студзеня 1899 - 2 красавіка 1954) — генерал ВПС ЗША, дырэктар ЦРУ (1946-1947), начальнік штаба ВПС (1948-1953).
Вучыўся ў лётных школах у Брукфілд (1924) і Келіфілд (1924), тактычнай школе ВПС (1935).
З 1939 г. служыў у аддзеле планавання штаба ВПС. З пачатку вайны прызначаны афіцэрам па аператыўных пытаннях і баявой падрыхтоўцы штаба ВПС. У чэрвені 1943 накіраваны ў Вялікабрытанію для арганізацыі ВПС у Паўночнай Афрыцы. Браў удзел у стварэнні 12-га авіяцыйнага злучэння. З 1943 - начальнік штаба Паўночна-Заходніх афрыканскіх стратэгічных сіл.
З ліпеня 1945 - памочнік начальніка штаба ВПС ЗША. Са студзеня 1946 - дырэктар разведкі Ваеннага дэпартамента Генштаба. З 1948 - начальнік штаба ВПC. Выйшаў у адстаўку ў 1953.
Памяць [правіць]
Імя генерала насіў карабель ВМС ЗША.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча ЗША. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Дырэктары Цэнтральнай разведкі і ЦРУ | ||
|---|---|---|
| Дырэктары Цэнтральнай разведкі |
С.Соерс · Х. С. Вандэнберг · Р. Г. Хіленкотэр · У. Б. Сміт · А. У. Далес · Д. А. Мак-Коўн · У. Рэйбарн · Р. Хелмс · Д. Шлезінгер · У. Колбі · Д. Буш-старэйшы · С. Цёрнер · У. Кейсі · У. Уэбстэр · Р. Гейтс · Р. Вулсі · Д. Дэйч · Д. Тэнет |
|
| Дырэктары ЦРУ з 20041 |
П. Гос · М. Хайдэн · Л. Панета · Д. Петрэус |
|
| Заўвагі: 1Да красавіка 2005 Дырэктар Цэнтральнай разведкі дэ-факта таксама займаў пост Дырэктары ЦВУ, у красавіку 2005 паўнамоцтвы Дырэктары Цэнтральнай разведкі былі падзелены паміж дырэктарам ЦРУ і Дырэктарам Нацыянальнай разведкі | ||
