Хокан Магнусан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хокан Магнусан
нарв.: Hákon Magnússon
шведск.: Håkan Magnusson
сцяг
Кароль Нарвегіі
1343 — 1380
(пад імем Хокан VI)
Рэгент: Магнус VII Эрыксан (1343 — 1355)
Папярэднік: Магнус VII Эрыксан
Пераемнік: Олаф IV Хокансан
Кароль Швецыі
1362 — 1363
(пад імем Хокан II)
Суправіцель: Магнус II Эрыксан (1362 — 1363)
Папярэднік: Магнус II Эрыксан
Пераемнік: Альбрэхт Мекленбургскі
 
Нараджэнне: 1340(1340)
Смерць: 1380(1380)
Род: Фолькунгі
Бацька: Магнус Эрыксан
Маці: Бланка Намюрская
Жонка: Маргарыта I Дацкая
Дзеці: Олаф Хокансан

Хокан Ма́гнусан (нарв.: Hákon Magnússon, шведск.: Håkan Magnusson; 13401380) — кароль Швецыі (Хокан II) 13621363, кароль Нарвегіі (Хокан) з 1343 з дынастыі Фолькунгаў, сын Магнуса II Эрыксана, караля Швецыі і Нарвегіі, і Бланкі Намюрскай, дачкі Жана I, графа Намюра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1343 годзе кароль Швецыі Магнус II абвясціў свайго непаўналетняга сына Хокана каралём Нарвегіі. Аднак, аж да 1355 года рэальная ўлада ў Нарвегіі заставалася ў руках бацькі. Акрамя таго, у 1362 годзе Магнус забяспечыў выбары Хокана каралём Швецыі, падзяліўшы з ім уладу.

У 1363 годзе Магнус II заключыў дынастычны саюз з дацкім каралём Вальдэмарам Атэрдагам, зладзіўшы шлюб Хокана VI Нарвежскага з 11-гадовай дачкой Вальдэмара, Маргарытай (Маргрэтэ). Гэты шлюб азначаў сабой падначаленне Нарвегіі татальнаму дацкаму ўплыву, з якога пазней пасля "вырасла" Кальмарская унія трох паўночных каралеўстваў.

У тым жа 1363 годзе Магнус і Хокан былі выгнаны са Швецыі Альбрэхтам Мекленбургскім. Некалькі гадоў Хокан і Магнус вялі барацьбу з Альбрэхтам за Шведскі трон, але яна скончылася безвынікова; пасля паражэння каля Энчэпінга і паланення Магнуса, абодва яны адмовіліся ад прэтэнзій на шведскі прастол[1].

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Маргарэтэ I (1353—1412) — каралева Даніі з 1387. Дзеці:

  • Олаф (1370—1387), кароль Даніі з 1376, кароль Нарвегіі з 1380

Зноскі

  1. Энкепинг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.