Хор, тэлесерыял

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хор
Glee
Glee title card.svg
Лагатып серыяла «Хор»
Жанр(ы)

мюзікл
камедыя
драма

Аўтар(ы) ідэі

Раян Мёрфі
Брэд Фэлчак
Іэн Брэнан

Прадзюсар(ы)

Алексіс Браян Вудал
Майкл Новік
Кенет Сільверстэйн
Дантэ Дзі Ларэта

Сцэнарыст(ы)

Раян Мёрфі
Брэд Фэлчак
Іэн Брэнан

У галоўных ролях

Дыяна Агран
Крыс Колфер
Джэйн Лінч
Джэйма Мейс
Кевін Макхейл
Лія Мішэль
Коры Мантейт
Хізер Морыс
Мэцью Морысан
Майк О`Мэлі
Эмбер Райлі
Ная Рывера
Марк Салінг
Джэна Ашковіц
Дарэн Крыс

Краіна(ы)

Flag of the United States.svg ЗША

Разрозненне відэа

1080p (HDTV)

Тэлевізійны(я) канал(ы)

Сцяг ЗША Fox
Сцяг Расіі ТНТ (сезон 1)

На экранах

з 19 мая 2009
па цяперашні час

Працягласць серыі

42—48 хвіл.
56 хвіл. (сезон 2 эпізод 18)

Колькасць сезонаў

3

Колькасць серый

50 (Спіс серый)

Афіцыйны(я) вэб-сайт(ы)

fox.com/glee

Статус

здымаецца

IMDb

ID 1327801

TV.com

75988

«Хор» (англ.: Glee — шматгалосы спеў; таксама вядомы як «Лузеры») — тэлесерыял з элементамі мюзіклу, драмы і камедыі, трансліраваны тэлеканалам Fox у Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе. У цэнтры сюжэту — школьны хор «Новыя гарызонты» (англ.: New Directions), створаны ў выдуманай сярэдняй школе Уільяма Макінлі ў Лайме, штат Агая[1]. Сюжэтныя лініі серыяла закранаюць узаемаадносіны паміж харыстамі, у ліку якіх восем галоўных герояў, кіраўніком хору і па сумяшчальніцтве выкладчыкам іспанскай мовы, а таксама ўладным трэнерам школьнай каманды падтрымкі, якая спрабуе зачыніць хор[2].

Аўтарамі серыяла з'яўляюцца Раян Мэрфі, Брэд Фэлчак і Іэн Брэнан. Пілотны эпізод быў паказаны 19 мая 2009 года, адразу пасля фіналу шоу American Idol[3]. Другі эпізод выйшаў 9 верасня 2009 года, а апошні эпізод першага сезону — 9 чэрвеня 2010 года. Другі сезон трансліраваўся з 21 верасня 2010 па 24 мая 2011 года, а трансляцыя трэцяга стартавала з 20 верасня 2011 года. Падбор акцёраў праводзіўся на падставе ўзроўня вакальных і акцёрскіх здольнасцей з прычыны асаблівасцей шоу, якія робяць яго блізкім да мюзіклу. Кампазіцыі, выкананыя ў серыяле, набылі папулярнасць. Увогуле было прададзена больш 21 млн. копій сінглаў і 9 млн. альбомаў[4]; 80 выпушчаных кампазіцый і 156 сінглаў займалі месцы ў чарце Billboard Hot 100, што з'яўляецца найвышэйшым вынікам з часоў The Beatles і Элвіса Прэслі[5][6]

Серыял атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў, быў намінаваны на дзевятнаццаць прэмій «Эмі», чатыры прэміі «Залаты глобус», шэсць «Спадарожнікавых узнагарод» і пяцьдзясят сем іншых намінацый. «Хор» двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы тэлесерыял — камедыя ці мюзікл» — у 2010 і 2011 гадах[7]; у 2010 годзе акцёр Крыс Колфер быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка»[8]. Актрыса Джэйн Лінч атрымала ўзнагароду «Эмі» як «Лепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле»[8], Ніл Патрык Харыс — як «Лепшы запрошаны акцёр у камедыйным серыяле»[9], а ў 2011 годзе — Гвінет Пэлтрау як «Лепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле»[10].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Одзін з галоўных герояў Уіл Шустэр, настаўнік іспанскага, пачынае арганізоўваць хор, які займаецца пастаноўкай мюзіклаў. Спачатку калектыў прыцягвае студэнтаў, якія падвяргаюцца здзекаванням з боку аднакласнікаў. Шустэр раскручвае хор, і да яго далучаюцца іншыя ўдзельнікі, якія ўжо не маюць праблем у адносінах з аднагодкамі. Паступова становячыся камандай, харысты знаходзяць упэўненасць у сабе і выпрацоўваюць імунітэт супраць стэрэатыпнай каставай школьнай сістэмы, якая падзяляе навучэнцаў на «папулярных» і «няўдачнікаў».

Зноскі

  1. Kelly, Mike 'Glee' series set in a Lima high school has Toledo connection too (англ.) . The Blade. The Toledo Times (17 мая 2009). Праверана 4 верасня 2011.
  2. Alessandra Stanley Motley Crew of School Misfits Sings, and Annoys the Cool Kids (англ.) . NY Times (18 мая 2009). Праверана 8 верасня 2011.
  3. Fox Broadcasting Company (5 марта 2009). Fox Holds "Glee" Tryouts After "American Idol" Tuesday, May 19 – New One-Hour Musical Comedy Series to Preview Post-American Idol. Прэс-рэліз. Праверана 5 верасня 2011.
  4. Exclusive: Inside the Hot Business of 'Glee' (англ.) . The Hollywood Reporter. Lori Burgess (25 студзеня 2011). Праверана 5 верасня 2011.
  5. Trust, Gary Best Of 2009: By-The-Numbers (англ.) . Billboard (29 декабря 2009). Праверана 5 верасня 2011.
  6. Trust, Gary Weekly Chart Notes: Rihanna, Gwyneth Paltrow, the Beatles (англ.) . Billboard. Prometheus Global Media (24 ноября 2010). Праверана 5 верасня 2011.
  7. Nominations & Winners (англ.) . Golden Globes. Hollywood Foreign Press Association. Праверана 7 верасня 2011.
  8. 8,0 8,1 Nominations & Winners: 2010 (англ.) . Golden Globes. Hollywood Foreign Press Association. Праверана 7 верасня 2011.
  9. Glee (англ.) . Academy of Television Arts and Sciences. Праверана 7 верасня 2011.
  10. ofia M. Fernandez, Stacey Wilson Emmys 2011: 'Glee's' Gwyneth Paltrow Wins Best Guest Actress in a Comedy Series (англ.) . HollywoodReporter (10 верасня 2011). Праверана 16 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Хор Шаблон:Серыі «Хору»