Хосні Мубарак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хосні Мубарак

Махаммад Хосні Саід Мубарак (араб.: محمد حسني سيد مبارك, 4 мая 1928, Кафра эль-Мусайлаха) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта (14 кастрычніка 1981 — 11 лютага 2011).

Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.

Егіпет пры Мубараку [правіць]

Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.

Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.

Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў сябраў апазіцыйных арганізацый, змякчыў ўмовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх чальцы пакараныя. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.

Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.

Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.