Гофкірхэ (Дрэздэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хофкірхэ, Дрэздэн)
Каталіцкі храм
Гофкірхэ
Гофкірхэ ў Дрэздэне
Гофкірхэ ў Дрэздэне
51°03′13″ пн. ш. 13°44′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Дрэздэн
Канфесія каталіцтва[1]
Епархія Дыяцэзія Дрэздэн-Мейсен
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Гаэтана К'яверы
Заснавальнік Аўгуст III
Дата заснавання XVIII стагоддзе[2]
Будаўніцтва 17391755 гады
Статус кафедральны сабор
Вышыня 86 м[3][4]
Сайт bistum-dresden-meissen.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрэздэнская Гофкірхэ (ням.: Hofkirche — «прыдворная царква», таксама Каталіцкая прыдворная царква (ням.: Katholische Hofkirche) — кафедральны сабор дыяцэзіі Дрэздэн-Мейсен і прыхадская царква ў Дрэздэне. Каталіцкая царква была пабудаваны для курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II Саксонскага архітэктарам Гаэтана К'яверы ў 1739—1755 гадах у стылі барока. У 1964 годзе яна была абвешчана канкафедральнай, а ў 1980 годзе стала саборнай з прычыны пераводу біскупства з Баўтцэна ў Дрэздэн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гофкірхэ каля 1840 года

Як былая прыдворная царква звязана праходам з каралеўскім палацам і знаходзіцца на набярэжнай Эльбы. Яна будавалася практычна адначасова з пратэстанцкай царквой Фраўэнкірхэ, размешчанай у 300 метрах. Узвядзенне і афармленне Гофкірхэ абыйшлося казне Саксоніі ў каласальную суму (больш за 900000 талераў). Званіца царквы Гофкірхэ ўключала чатыры невялікіх званы. Але ў сувязі з тым, што ўсё насельніцтва Саксоніі вызнавала лютэранства, перазвон на званіцы каталіцкага сабора быў дазволены толькі ў 1806 годзе Напалеонам пасля таго, як Саксонія была абвешчана каралеўствам. Храм асвячоны імем Святой Троіцы. На калоне недалёка ад алтара, змешчана копія праваслаўнай іконы Андрэя Рублёва «Святая Троіца».

Падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна 13-15 лютага 1945 года Гофкірхэ значна пацярпела: абваліўся дах, адбылося разбурэнне часткі вонкавых сцен. Працы па аднаўленні пачаліся непасрэдна пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. У 1947 годзе пачаліся набажэнствы. У 1962 годзе аднаўленне Гофкірхэ было завершана.

Архітэктура і ўнутранае ўбранне[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер сабора

У падзямелле царквы знаходзіцца фамільная пахавальня дынастыі Ветынаў, якія кіравалі Саксоніі на працягу некалькіх стагоддзяў. У ёй пахаваны прах 49 прадстаўнікоў дынастыі, акрамя Аўгуста Моцнага. Паводле польскай традыцыі, яго цела было пахавана ў Кракаве. Аднак у Гофкірхэ знаходзіцца яго сэрца ў адмысловай меднай капсуле. Паданне кажа, што яно пачынае біцца, калі побач праходзіць сімпатычная жанчына (Аўгуст быў вядомым лавеласам, які меў паводле чутак 365 палюбоўніц). Тут ж знаходзяцца саркафагі біскупаў каталіцкай дыяцэзіі Дрэздэн-Мейсен.

Алтар і карціна «Узнясенне Хрыста» Антона Менгса

Уражвае таксама раскошнае ўнутранае ўбранне храма: майстэрскі выкананы арган працы Готфрыда Зільбермана, кафедра. Унутры царквы багата ўпрыгожаны неф, двухпавярховая галерэя і 4-ы вуглавыя капліцы. Алтар выкананы з мармуру і пазалочанай бронзы. Алтар упрыгожвае апраўленая мармуровымі калонамі карціна «Узнясенне Хрыста», напісаная Антонам Рафаэлем Менгсам. Званіца сабора збудавана на нефе, упрыгожаным 78 трохмятровымі статуямі святых, створаных дрэздэнскімі скульптарамі Паўлам і Якавам Маерамі і італьянскім скульптарам Ларэнца Маціелі.

У 1973 годзе ў адной з бакавых капэл была ўсталявана п'ета з мейсенскага фарфору, прысвечаная «ахвярам 13 лютага 1945 г. і ўсім нявінна забітым».

Зноскі

  1. https://www.dresden.de/de/tourismus/sehen/sehenswuerdigkeiten/altstadt/kathedrale.php / Hrsg.: Dresden Праверана 14 верасня 2021.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 верасня 2021.
  3. https://tourmedia-service.de/altstadt-dresden/katholische-hofkirche Праверана 14 верасня 2021.
  4. StructuraeRatingen: 1998. Праверана 14 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]