Храм Гефеста, Афіны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Храм Гефеста ці Гефестэён (грэч. Ναός του Ηφαίστου και της Αθηνάς Εργάνης) у Афінах гэта найбольш захаваны грэчаскі антычны храм. Гэта храм дарычнага ордара, размешчаны на паўночна-заходнім боку Афінскай Агары. Будаваўся ў перыяд 449—415 гадоў да н.э. і быў прысвечаны богу Гефесту. Архітэктар невядомы, але гэта той жа дойлід, які пабудаваў храм на мысе Суніён і храм Арэса на Агары. З VII стагоддзі і да 1834 года служыў як праваслаўная царква Святога Георгія (грэч. Ἀγιος Γεώργιος Ακαμάτης), затым быў абвешчаны нацыянальным помнікам. Пасля здабыцця Грэцыяй незалежнасці ў храме размяшчаўся Нацыянальны Археалагічны Музей.
Галерэя [правіць]
-
Від з боку Акропаля
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гефестэён
| Гэта пачатак артыкула пра Грэцыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |