Храм Жываноснай Крыніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Храм Жываноснай Крыніцы
41°00′23″ пн. ш. 28°54′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Грэчаскае праваслаўе
Дата заснавання VI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Унутранае ўбранне царквы

Храм Жываноснай Крыніцы (грэч. Μονὴ τῆς Θεοτòκου τῆς Πηγῆς, турэцк.: Balıklı Meryem Ana Rum Manastiri) — праваслаўны храм у Стамбуле, размешчаны побач з лекавай крыніцай. Старажытная пабудова V—VI стагоддзяў была разбурана ў XV стагоддзі асманамі. Будынак, які носіць тую ж назву і размешчаны ў тым жа месцы, быў пабудаваны ў 1835 годзе. З храмам звязана традыцыя шанавання іконы Жываноснай Крыніцы.

Існуе дзве версіі ўзнікнення храма. Першая, выкладзеная Пракопам Кесарыйскім у яго трактаце «Пра пабудовы», прыпісвае яго стварэнне Юстыніяну I[1]. Пазнейшыя крыніцы ўдакладняюць, што пры будаўніцтве былі выкарыстаны матэрыялы, якія засталіся пасля будаўніцтва сабора Святой Сафіі. Паводле Кедрына гэта адбылося на 33-м годзе валадарання Юстыніяна, гэта значыць у 559-60 гадах. Пазней склалася іншая легенда, зафіксаваная Нікіфарам Калістам у XIV стагоддзі, паводле якой храм заснаваў імператар Леў I у памяць пра цуд, які здарыўся з ім у яго бытнасць простым салдатам. Магчыма, гэта легенда была прыдумана манахамі-сучаснікамі Пракопа з мэтай надання большай старажытнасці свайму манастыру, сам факт існавання якога ўжо ў 536 годзе ставіць пад сумнеў прыярытэт Юстыніяна. Хоць не выключана, што невялікі храм на гэтым месцы да часу пачатку будаўніцтва Юстыніяна ўжо існаваў[2].

Храм, размешчаны за сценамі горада ў мястэчку Пегэ[en], неаднаразова падвяргаўся разбурэнню і перабудовам. У 626 годзе яго спрабавалі захапіць авары. Пры імператрыцы Ірыне і імператары Васілі Македаняніне яго рэканструявалі. 7 верасня 924 года цар Сімяон I спаліў комплекс, аднак ужо праз тры гады яго ўнук Пётр узяў там шлюб з Ірынай[en], пляменніцай Рамана Лакапіна.

Пры Аляксеі Камніне ў манастыры жылі ў выгнанні Георгій Манамах, кіраўнік Дырахія, і філосаф-неаплатонік Іаан Італ. Візантыйскія крыніцы паведамляюць, што пасля нашэсця лацінаў крыніца страціла свае лячэбныя ўласцівасці. У 1328 годзе малады Андронік III Палеалог выкарыстоўваў храм як плацдарм пры аблозе Канстанцінопаля, як і султан Мурад II праз сто гадоў. У 1547 годзе П'ер Жыль адзначыў, што хоць храм разбураны, да яго ўсё адно прыходзяць хворыя.

Ікона «Маці Божая Жываносная крыніца» з в. Чонкі Гомельскага раёна

Аднаўленне праваслаўнага культу пачалося толькі ў XVIII стагоддзі, калі пры мітрапаліце Нікадзіме была выяўлена ікона і пабудавана невялікая капліца. Пасля канфлікту з армянамі, грэкі пры падтрымцы турак змаглі абараніць кантроль над крыніцай. Пры гэтым турэцкая варта ажыццяўляла збор мыты з паломнікаў, якая ішла на ўтрыманне турмаў[3]. Квітнеючае прадпрыемства было разбурана ў 1821 годзе янычарамі, якія разбурылі капліцу і атруцілі крыніцу. Пры патрыярху Канстанціі I быў атрыманы дазвол адбудаваць царкву, якая была асвячона 2 лютага 1835 года.

Апошні раз царква моцна пацярпела падчас стамбульскага пагрому 1955 года, пасля чаго была зноў адноўлена.

Размешчаны цяпер пры храме жаночы манастыр Прасвятой Багародзіцы «Жываносная Крыніца» — месца пахавання Усяленскіх Патрыярхаў, якія займалі патрыяршы прастол з XIX стагоддзя.[4]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • R. Janin. La geographie ecclesiastique de V empire byzantin. Les eglises et les monasteres des grands centres byzantins. — Paris, 1953. — Т. III. — 609 p.
  • Прокопий Кесарийский. Война с готами. О постройках. — М.: Арктос, 1996. — ISBN 5 85551 143 X.