Храм Нікі Аптэрас
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Храм Нікі Аптэрас (гэта значыць бяскрылай перамогі) — старажытнагрэчаскі храм на афінскім Акропалі, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прапілеяў. Пабудаваны Калікратам у 427—421 гадах да н.э. па праекце 450 гады да н.э. Храм прысвечаны Афіне-Ніцы (стар.-грэч. Αθηνᾶ Νίκη — Афіна-Пераможца). Пабудова ўяўляе сабой амфіпрастыль з дзвюма іанічнымі порцікамі па чатыры калоны. Стылабат мае тры прыступкі. На бесперапынным іанічным фрызе адлюстроўваліся эпізоды Грэка-персідскіх войн і багі — Афіна, Пасейдон і Зеўс. Храм выкананы з мармуру. Унутры стаяла статуя Афіны, якая трымае ў адной руцэ шлем, у іншай — гранат — сімвал пераможнага міру.
Гл. таксама [правіць]
Крыніцы [правіць]
- Энциклопедия «Кругосвет».
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм Нікі Аптэрас
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Ансамбль афінскага Акропаля | ||
|---|---|---|
| Аб'екты | Браўранеён · Гекатампедон · Квартал Зеўса Паліяда · Апістадом · Парфенон · Пеласгекон · Пінакатэка · Прапілеі · Статуя Афіны Прамахас · Стоя · Халькатэка · Храм Аўгуста і Ромы · Храм Апалона Піфійскага · Храм Нікі Аптэрас · Эрэхтэён | |
| Майстры | Іктын · Калікрат · Мнезікл · Фідзій | |
| Іншае | Персідскае смецце | |