Храм Святой Сафіі (Трабзон)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Храм Святой Сафіі, Трабзон)
Праваслаўны сабор
Сафійскі сабор
Αγία Σοφία
Від на Сафійскі сабор
Від на Сафійскі сабор
41°00′12″ пн. ш. 39°41′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Турцыя
Горад Трабзон
Канфесія Праваслаўе
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль Візантыйская архітэктура
Дата заснавання 1238
Будаўніцтва 12381263 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Стан дзеючая мячэць
Сайт trabzon.gov.tr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафійскі сабор (Ая-Сафія, грэч. Αγία Σοφία; турэцк.: Ayasofya) у Трабзоне (Трапезундзе) — выдатны помнік позневізантыйскага дойлідства, найбуйнейшы храм Трапезундскай імперыі, вядомы сваімі фрэскамі XIII стагоддзя.

Сабор размешчаны недалёка ад гістарычнага цэнтра Трабзона, у межах сучаснага горада. Сабор быў пераўтвораны ў мячэць пасля турэцкага горада, у наш час з'яўляецца музеем.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор быў пабудаваны ў 1238—1263 гадах Мануілам I. У 1461 годзе Мехмед II захапіў Трапезунд і ператварыў сабор у мячэць. Будынак сабора выкарыстоўвалася як ваенны шпіталь і склад падчас Першай сусветнай вайны, калі горад быў заняты рускімі войскамі. Далей ён ізноў выкарыстоўваўся як мячэць да 1964 года, калі ён стаў музеем пасля рэстаўрацыі, праведзенай у 1958—1964 з дапамогай Эдынбургскага ўніверсітэта.

У ліпені 2012 года віцэ-прэм'ер урада Турцыі Бюлент Арыч заявіў пра намер урада дазволіць перадачу храма мусульманскай абшчыне для ператварэння ў мячэць. У красавіку 2013 года храм быў пераўтвораны ў мячэць.[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]