Хранометр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марскі хранометр

Хранометр — асабліва дакладны гадзіннік. Выкарыстоўваецца для захоўвання часу (напрыклад, у навігацыі для захоўвання часу пачатковага мерыдыяна пры вызначэнні геаграфічнай даўгаты), пры геадэзічных і картаграфічных работах.

Асаблівасці механічнага хранометра: свабодны (хранаметрычны) спуск, які забяспечвае дакладнасць ходу; біметалічны разразны вобад кола балансу, што дазваляе захоўваць пастаянны перыяд ваганняў балансу пры змене тэмпературы; спецыяльнае прыстасаванне для выраўноўвання моманту завадной спружыны. Каб пазбегнуць уплыву вібрацый (амартызацыі), хранометр устанаўліваюць на спецыяльныя прыстасаванні (напрыклад, марскія хранометры — на карданным падвесе, які забяспечвае гарызантальнае становішча хранометра хранометра пры гайданцы). У 1970-я гады пашырыліся электронна-механічныя і электронныя кварцавыя хранометры, якія не патрабуюць амартызацыі, бо не маюць рухомых элементаў. Схема іх прыкладна такая, што і ў кварцавых гадзінніках. Забяспечваюць дакладнасць да дзясятых доляў секунды за суткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]