Хроніка Віганда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Хроніка Віганда» (лац.: Chronica nova PrutenicaНовая пруская хроніка) — хроніка, складзеная Вігандам з Марбурга(руск.) бел., герольдам пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода.

Утрымлівае багаты матэрыял па гісторыі тэрыторыі Беларусі 13—14 ст., звесткі пра паходы немцаў на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў на Гародню пасля 1363 г., правільна лакалізаваў зямлю дрыгавічоў на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» — на левым беразе Нёмана, насупраць Гарадзенскага замка, збудаванага Вітаўтам. У хроніцы даецца інфармацыя пра аблогу Полацка (1381) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра штурм Гарадзенскага замка шматнацыяльным крыжацкім войскам (1393), і пра іншыя ваенныя дзеянні крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палітыку Тэўтонскага ордэна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.. С. 35.