Хроніка Прускай зямлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хроніка Прускай зямлі 1679

Хроніка Прускай зямлі (лац.: Chronicon terrae Prussiae) — зводная праца па гісторыі Прусіі, створаная Пятром з Дузбурга[1][2] ў 1320-х гадах у Кёнігсбергу (асноўная частка была скончаная ў 1326, а пазней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісанне падзей да 1330 года).

Складалася з 4 кніг. Трэцяя кніга прысвечана апісанню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і літоўцамі ў час ад 1231 да 1326. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы з мяжы 13 ст. і 14 ст. Гістарычныя звесткі маюць амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.

Зноскі

  1. Petri de Dusburg. Chronicon terrae Prussiae // SRP. Leipcig, 1861. Bd. 1. S. 3-219 (далей — Dusburg); Biskup M., Labuda G. Dzieje Zakonu krzyżackiego w Prusach. Gospodarka-Społeczeństwo-Państwo-Ideologia. Gdańsk, 1986. S. 524—526
  2. Пятром Дусбургам (паводле Семянчук)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшаў, 2000. ISSN-1230-512X С. 19.