Хроніка Фрэдэгара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аркуш з хронікі

«Хроніка Фрэдэгара» — вялікая франкская хроніка 7 ст., напісаная паміж 663 і 666 г. Фрэдэгарам Схаластыкам.

«Хроніка Фрэдэгара» складзеная з перапісаных або скарочаных тэкстаў розных рымскіх і франкскіх крыніц, у т.л. хронік св. Ераніма, Ідацыя, Ісідора Севільскага, скарочаных II—VI кніг «Гісторыі франкаў» («Historia epitomata») Рыгора Турскага і арыгінальнага летапісу, якія ахопліваў падзеі франкскай гісторыі паміж 584 і 642 г. з некаторымі дапаўненнямі і намёкамі на пазнейшыя падзеі 652664 г. «Хроніка Фрэдэгара» мае вялікае гістарычнае значэнне, дапаўняючы паведамленні Рыгора Турскага, яна з'яўляецца амаль адзінай звязанай і падрабязнай крыніцай па гісторыі франкаў у 1-й пал. 7 ст. Аўтар пісаў, без сумнення, пра тое, што бачыў сам. Найбольшую ўвага ён надаваў справам Бургундыі і Аўстразіі, а да Нейстрыі ставіўся варожа. Аднак у цэлым яго апавяданне праўдзівае і аб'ектыўнае. Пры гэтым значнага літаратурнага таленту і глыбокага розуму аўтар не меў, пісаў на вульгарнай позняй лаціне. «Хроніка Фрэдэгара» была працягнутая да 768 г. трыма аўтарамі, прыхільнікамі дому Піпіна Герыстальскага, да якіх варта ставіцца асцярожна, але яны таксама паведамляюць немалаважныя звесткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]