Хрыбет Ламаносава
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хрыбет Ламаносава (Ламаносава хрыбет) - падводны хрыбет у Паўночным Ледавітым акіяне.
Распасціраецца ад Новасібірскіх астравоў праз цэнтральную частку акіяна да вострава Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шырыня ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 330-3700 м. Найменшая глыбіня над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу.
Адкрыты ў 1948 годзе савецкімі экспедыцыямі. Названы ў гонар М.В.Ламаносава.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.:іл.
Спасылкі [правіць]
- (англ.) Карта дна Паўночнага Ледавітага акіяна (выява каля 1 Мб)
- (англ.) Тэкст Канвенцыі ААН па марскім праве (UNCLOS 1982)