Хрыбет Чэрскага (Забайкалле)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хрыбет Чэрскага, Забайкалле)
Хрыбет Чэрскага
Краіна
РэгіёнЧыцінская вобласць
Даўжынякаля 650 км
Вышыня1644 м 
Хрыбет Чэрскага (Забайкалле) (Расія)
Хрыбет Чэрскага (Забайкалле)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрыбет Чэрскага — горны хрыбет у Забайкаллі, у Чыцінскай вобласці Расіі. Вышыня да 1400—1500 м. Адкрыты ў 1895 годзе А. П. Герасімавым і названы ў гонар беларускага і расійскага географа Івана Чэрскага.

Хрыбет, працягласць якога складае каля 650 км, распасціраецца ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ён у міжрэччыа Інгады і яе правага прытоку Ушумун, далей працягваецца на паўночны ўсход у міжрэчча Інгады і Алянгуя, а пасля перасячэння Інгоды ў горада Чыты займае міжрэчча Карэнгі і Нерчы аж да вытокаў ракі Дэлінгд — правага прытоку Віціма. Максімальная вышыня хрыбта назіраецца на горнай перамычцы з Ябланавым хрыбтом — гара Чынгікан вышынёй 1644 метраў. Па схілах растуць як хваёвыя так і лісцяныя лясы, у ярах з перавагай елі і піхты.