Хрысціянства ў Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У 1155 годзе ў Фінляндыю ўрываецца армія шведскага караля Эрыка IX і будуе першую каталіцкую царкву ў Ноусіяйнене. Першым біскупам Фінляндыі становіцца Генрых Упсальскі, на той момант Фінляндыя ўяўляла сабой язычніцкую краіну і першы біскуп неўзабаве прыняў пакутніцкую смерць ад сякеры Лалі. Пазней біскупская кафедра перамяшчаецца ў Турку, дзе ў 1258 годзе быў закладзены сабор.

Паралельна каталіцтву ў паўднёва-ўсходняй Фінляндыі распаўсюджвалася праваслаўе (сярод карэлаў). Першым праваслаўным святым на фінскіх землях быў Сергій Валаамскі. Да XV стагоддзя фармуецца Карэльскі павет Водскай пяціны Наўгародскай зямлі, які меркаваў наяўнасць праваслаўных цэркваў на фінскіх землях: у Іламантсі (царква Ільі Прарока). У XVI стагоддзі фінская Лапландыя ўваходзіць у зону місіянерскай працы Трыфана Печангскага і Феадарыта Кольскага

У 1536 годзе рашэннем шведскага караля Густава Фінляндыя становіцца лютэранскай, а главой паместнай царквы становіцца шведскі кароль. У 1543 годзе Мікаэль Агрыкала перакладае на фінскую мову Новы Запавет, што палажыла пачатак распаўсюджванню лютэранства сярод фінаў.

1809 годзе Фінляндыя ўвайшла ў склад Расіі, што спрыяла адасабленню фінскага лютэранства (з'явілася асобная фінская лютэранская царква), а таксама распаўсюджванню як праваслаўя, так і каталіцтва. У 1892 годзе засноўваецца Выбаргская епархія. Пасля атрымання Фінляндыяй незалежнасці фінскае праваслаўе атрымала аўтакефалію і ў 1923 годзе была заснавана Фінская праваслаўная царква. Духоўным цэнтрам фінскага праваслаўя стаў заснаваны яшчэ ў 1407 годзе Валаамскі манастыр (да канца Другой сусветнай вайны ён знаходзіўся пад юрысдыкцыяй Фінляндыі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kristinuskon historia 2000: Kristinusko Suomessa. Weilin+Göös, 2000. ISBN 951-35-6516-5
  • C. J. Gardberg: Veritas — Totuus! Turun dominikaanit keskiajalla. Schildts, 2005. ISBN 951-50-1549-9
  • Kalevi Vuorela: Finlandia Catholica: Katolinen kirkko Suomessa 1700-luvulta 1980-luvulle. Studium Catholicum, 1989. ISBN 952-90097-47