Хуана I Вар'ятка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хуана I Вар'ятка
Juana La Loca
Хуана I Вар'ятка
сцяг
каралева Кастыліі і Леона
1504 — 1555
Папярэднік: Ізабела
Пераемнік: Карл V
 
Нараджэнне: 6 лістапада 1479(1479-11-06)
Таледа, Іспанія
Смерць: 12 красавіка 1555(1555-04-12) (75 гадоў)
Тардэстльяс, Іспанія
Дынастыя: Трастамара
Бацька: Фердынанд II Арагонскі
Маці: Ізабела I Кастыльская
Муж: Філіп I Прыгожы
Дзеці: 1. Элеанора Аўстрыйская
2. Карл V
3. Ізабела Аўстрыйская
4. Фердынанд I
5. Марыя Венгерская
6. Кацярына Аўстрыйская

Хуана I (ісп.: Juana I de Castilla) (6 лістапада 1479 — 12 красавіка 1555), якую празвалі Хуана Вар’ятка (ісп.: Juana La Loca) была каралевай Кастыліі і Леона і маці імператара Карла V. Хуана была другой дачкой Фердынанда II, караля Арагона і Ізабелы I, каралевы Кастыліі. Яна нарадзілася ў Таледа ў 6 дзень лістапада 1479 года.

У 1496 годзе Хуана была выдадзеная замуж за Філіпа Прыгожага, герцага Бургундскага і сына імператара Максіміліяна I. На працягу 14981507 гг яна нарадзіла 6 дзяцей — два імператары і чатыры каралевы. Самым вядомым з іх, напэўна, стаў Карл V, імператар Свяшчыннай Рымскай Імперыі

Па смерці яе брата і старэйшай сястры кастыльскія картэсы вызналі Хуану за законную спадкаемцу кароны ў 1502 годзе. Яе сын, будучы імператар Карл быў вызнаны за яе спадкаемцу, а яе муж за караля-консарта. Яна атрымала тытул прынцэсы Астурыйскай — традыцыйны тытул спадкаемцаў Кастыльскага каралеўства.

Хуана стала каралевай ў 1504 годзе. Нягледзячы на шматлікія спробы ўтрымаць уладу, бацька Хуаны, кароль Арагона Фердынанд II быў пазбаўлены тытула караля Кастыліі на карысць мужа Хуаны, які стаў каралём Філіпам I пры поўнае падтрымке шляхты і сваёй жонкі. 20 чэрвеня 1506 года Філіп і Фердынанд падпісалі дамову, паводле якой Фердынанд меў вярнуцца да Арагону і не ўмешывацца ва унутранныя справы Кастыліі. Адначасова Фердынанд і Філіп вызнавалі, што Хуана не з'яўляецца псіхічназдаровай, а таму недзеяздольнай у справе кіравання краінай. Уся паўната ўлады пераходзіла да Філіпа. Аднак у той жа самы дзень Фердынанд адмовіўся ад дамовы, якую падпісаў з Філіпам, і заявіў, што ніхто не можа пазбавіць каралявання яго дачку, як законную спадкаемцу кастыльскай кароны, такім чынам пакідаючы за сабой права ўмешывацца ў палітыку суседняга каралеўства.

Пасля нечаканай смерці свайго мужа 25 верасня 1506 года, Хуана паспрабавала замацаваць уладу ў сваіх руках, але пацярпела няўдачу сутыкнуўшыся з чуткамі аб сваім псіхічным здароўе, апазіцыі часткі шляхецтва, якая хацела ўсталявання рэгенцтва Фердынанда ды палітычнымі манеўрамі самаго бацькі каралевы.

У выніку усё сваё астатняе жыццё Хуана правяла ў сапраўднай вязніцы у замку Тардэсійяс блізу Вальядаліда. Яна ніколі не мела аніякай ролі ў жыцці свайго каралеўства. Але яна займела вялікую славу з-за кахання да свайго мужа Філіпа Бургундскага, цела якога, яна трымала побач з сабой праз гады пасля яго смерці.

Хуана памерла 12 красавіка 1555 года.

Большасць гісторыкаў лічаць, што Хуана пакутвала на шызафрэнію. Яна намінальна заставалася каралевай Кастыліі ўсё сваё жыццё, такім чынам прадастаўляючы легітымнасць улады свайго бацькі, а пасля і свайго сына.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]