Хуан Дамінга Перон
| Хуан Дамінга Перон дэ ла Соса ісп.: Juan Domingo Perón |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 4 чэрвеня 1946 — 21 верасня 1955 | |||
| Папярэднік: | Эдэльміра Фарэл | ||
| Пераемнік: | Эдаарда Ланардзі | ||
|
|||
| 12 кастрычніка 1973 — 1 ліпеня 1974 | |||
| Папярэднік: | Раўль Альберта Ласціры (выканаўца абавязкаў) | ||
| Пераемнік: | Ісабель Марцінес дэ Перон | ||
| Прафесія: | Ваенны | ||
| Нараджэнне: | 8 кастрычніка 1895 Лобас, Буэнас-Айрэс, Аргенціна |
||
| Смерць: | 1 ліпеня 1974 (78 гадоў) Алівас, Буэнас-Айрэс, Аргенціна |
||
| Жонка: | 1. Аўрэлія Тызон (1929—1938) 2. Эва Перон (1945—1952) 3. Ісабель Марцінес дэ Перон (1961—1974) |
||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: |
|
||
Хуа́н Дамі́нга ПЕРО́Н (ісп.: Juan Domingo Perón; 8 кастрычніка 1895, г. Лобас, Аргенціна — 1 ліпеня 1974) — аргенцінскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Аргентыны з 1946 да 1955 і з 1973 да 1974 г.
Скончыў Вышэйшую ваенную школу, выкладаў у ёй. 3 1934 ваенны аташэ ў Чылі, у 1939-41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваенных дэеянняў. Член групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрвені 1943 ваенны пераварот у Аргенціне. 3 1943 ваенны міністр, міністр па пытаннях працы і сацыяльнага забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лютым 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканамічных і сацыяльных рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сацыяльных гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на яго аказвала жонка Э. М. Дуартэ Перон («Эвіта», 1919-52), якая фактычна кіравала яго сацыяльнай палітыкай, не займаючы афіцыйных пасад. Скінуты ваеннымі ў верасні 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнгам Аргенціны.
Яго трэцяя жонка Ісабель Марцінес дэ Перон стала першай жанчынай-прэзідэнтам Аргенціны (1974-76).
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан Дамінга Перон