Хуан Дыяс дэ Саліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Дыяс дэ Саліс
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння каля 1470[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1516(1516-01-20)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуáн Дыяс дэ Саліс (ісп.: Juan Díaz de Solís; каля 1470 - 20 студзеня 1516) — іспанскі мараплавец і даследчык, адзін з першых еўрапейцаў, якія прабраліся ў заліў-эстуарый Ла-Плата ў Паўднёвай Амерыцы. Народжаны, верагодна, у Лебрысе (Севілья)[3][4], хоць некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што ён мог быць родам з андалускай сям'і, якая перасялілася ў Партугалію[5].

У 1506-1507 гадах Саліс служыў навігатарам у экспедыцыях Вісэнтэ Ян'еса Пінсана да берагоў Цэнтральнай Амерыкі (Юкатан і Гандураскі заліў), у 1509 - да берагоў Бразіліі[6]. У 1512 годзе пасля смерці Амерыга Веспучы Хуан Саліс атрымаў званне галоўнага стырніка[7] і абавязак абнаўляць Падрóн-Рэáл (галоўную іспанскую навігацыйную карту) сумесна з Хуанам Веспучы[8][9].

Праз два гады пасля гэтага прызначэння Хуан Дыяс дэ Саліс падрыхтаваў экспедыцыю для даследавання паўднёвай часткі новага кантынента. Яму было даручана даследаваць вобласці ў 5 тыс. міль на поўдзень ад Панамскага перашыйка. Тры караблі з экіпажам з 70 чалавек і запасам правіянту на 2,5 года выйшлі з Санлукар-дэ-Барамеда 8 кастрычніка 1515 года і пасля дасягнення Новага Свету ўзялі курс на поўдзень уздоўж ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. У лютым 1516 экспедыцыя дасягнула заліва Ла-Плата, які быў названы «Mar Dulce» - «Прэснае мора». Саліс падняўся на лодцы да зліцця рэк Парана і Уругвай і высадзіўся на левы бераг. Невялікі дэсант быў атакаваны індзейцамі чаруа, у сутычцы з якімі Саліс і яго спадарожнікі, за выключэннем Франсіска дэль Пуэрта, былі забітыя і з'едзены. Пуэрта быў пакінуты закладнікам і пазней забяспечыў каштоўнай інфармацыяй Себасцьяна Кабота, які прыбыў у гэты раён у 1526 годзе і працягнуў справу Саліс па даследаванні новых зямель[10].

Пасля трагедыі караблі экспедыцыі Саліс адплылі назад у Іспанію, прычым адзін з іх па шляху пацярпеў крушэнне ля вострава Санта-Катарына. Тыя, што засталіся ў жывых члены экіпажа былі выратаваны тым жа Каботам.

Зноскі

  1. Juan Dias de Solis // Czech National Authority Database
  2. Juan Díaz Solís // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. Markham, Clements R.: «Columbus, and the Fourth Centenary of His Discovery», Proceedings of the Royal Geographical Society and Monthly Record of Geography, New Monthly Series, Vol. 14, No. 9. (Sep., 1892), pp. 610—611. [1]
  4. Felipe Guaman Poma of Ayala: Nueva Crónica y Buen Gobierno, Tomo 1, pp. 373-onwards
  5. Medina, José Toribio: Juan Díaz de Solís. Estudio Histórico, Santiago de Chile : J.T. Medina, 1897
  6. Brevoort, James Carson: «Notes on Giovanni da Verrazano and on a Planisphere of 1529, Illustrating His American Voyage in 1524, with a Reduced Copy of the Map», Journal of the American Geographical Society of New York, Vol. 4. (1873), pp. 145—297. [2]
  7. Hall, Elial F.: «Americus Vespucius», Journal of the American Geographical Society of New York, Vol. 24. (1892), page 376. [3]
  8. Archivo General de Indias,, «Comisión a Juan Díaz de Solís y Juan Vespucci», ES.41091.AGI/16404.46.5.1//CONTRATACION,5784,L.1,F.20-21.
  9. Stevenson, Edward L.: «The Geographical Activities of the Casa de la Contratacion», Annals of the Association of American Geographers, Vol. 17, No. 2. (Jun., 1927), pp. 39-59.[4]
  10. Juan Diaz de Solis(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 8 студзеня 2010.