Хук, бокс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Хук (англ.: hook) — класічны флангавы ўдар з традыцыйнага бокса. «Хук» у перакладзе з англійскай азначае "крук".
Хук — бакавы ўдар. Наносіцца сагнутай у локці рукой на сярэдняй і блізкай дыстанцыі. Звычайна выконваецца ў сківіцу, але можа быць выкананы па корпусе, асабліва ў печань. Наносіцца як з пярэдняй так і з задняй рукі. Сіла ўдару ствараецца ў асноўным паваротам корпуса і пераносам цэнтра цяжасці.
Хук з'яўляецца небяспечным, накаўтальным ударам. Ён не патрабуе замаху, наносіцца з блізкай дыстанцыі і дзякуючы павароту корпуса надзвычай моцны.
Гл.таксама[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра бокс. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
