Хуліа Гервасіа Перэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хуліа Гервасіа Перэс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1926(1926-06-19)
Памёр 22 верасня 2002(2002-09-22) (76 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1946—1948 Сцяг Уругвая Расінг (Мантэвідэа)
1948—1950 Сцяг Уругвая Рывер Плэйт (Мантэвідэа)
1950—1957 Сцяг Уругвая Насьяналь
1957 Сцяг Бразіліі Інтэрнасьянал
1958—1960 Сцяг Уругвая Суд Амерыка
Нацыянальная зборная[* 2]
1950—1957 Сцяг Уругвая Уругвай 22 (8)
Трэнерская кар’ера
1964—1967 Сцяг Уругвая Суд Амерыка
1968 Сцяг Уругвая Расінг (Мантэвідэа)
1979—1980 Сцяг Уругвая Дэфенсар Спортынг трэнер
1980 Сцяг Парагвая Алімпія (Асунсьён)
1981 Сцяг Уругвая Фенікс (Мантэвідэа)
1982—1983 Сцяг Мексікі Веракрус
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 1950
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуліа Гервасіа Перэс (ісп.: Julio Gervasio Pérez Gutiérrez; 19 чэрвеня 192622 верасня 2002) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў гуляць у клубе «Расінг» з Мантэвідэа ў 1946 годзе. Дэбютаваў у першым дывізіёне Уругвая ў 1948 годзе ў складзе іншага сталічнага клуба — «Рывер Плэйта».

З 1950 па 1957 год ён гуляў за клуб «Насьяналь», стаўшы чэмпіёнам Уругвая чатыры разы. Ён правёў 22 матчы і забіў 8 галоў за зборную Уругвая, з 1950 па 1957 год. У 1950 годзе ў складзе зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. Удзельнік чэмпіянату Паўднёвай Амерыкі 1955.

У 1957 годзе выступаў у Бразіліі за клуб «Інтэрнасьянал». Праз год Перэс вярнуўся ва Уругвай і выступаў у прафесійным футболе да 1960 года ў клубе «Суд Амерыка». Затым правёў 3 гады ў рэгіянальных аматарскіх лігах дэпартаментаў Канелонеса, Лавальехі і Рочы.

Пасля завяршэння кар’еры працаваў трэнерам у розных уругвайскіх клубах. Трэніраваў таксама парагвайскую «Алімпію» ў 1980 годзе, а затым мексіканскі клуб «Веракрус».

Хуліа Гервасіа Перэс памёр 22 верасня 2002 года ў Мантэвідэа.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Уругвая (4): 1950, 1952, 1955, 1956
  • Чэмпіён свету (1): 1950

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.