Хуста Хасэ дэ Уркіса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуста Хасэ дэ Уркіса
ісп.: Justo José de Urquiza
Governor of Buenos Aires Province[d]
26 ліпеня 1852 — 3 верасня 1852
Папярэднік Вісентэ Лопес і Планес
прэзідэнт Аргенціны
5 сакавіка 1854 — 4 сакавіка 1860
Пераемнік Сант'яга Дэркі

Нараджэнне 18 кастрычніка 1801(1801-10-18)[1][2]
Смерць 11 красавіка 1870(1870-04-11)[1] (68 гадоў)
Бацька José Narcisco de Urquiza[d][3]
Маці Maria Cándida Garcia[d][3]
Жонка Далорэс Коста[d]
Дзеці Ana de Urquiza[d][3]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуста Хасэ дэ Уркіса-і-Гарсія (ісп.: Justo José de Urquiza y García, 18 кастрычніка 1801 — 11 красавіка 1870) — аргенцінскі генерал і палітык, прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі з 1854 да 1860 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займаў пасаду губернатара правінцыі Энтрэ-Рыас падчас кіравання Хуана Мануэля дэ Росаса, які быў губернатарам Буэнас-Айрэса з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі яму іншымі правінцыямі. Росас неаднаразова прасіў адстаўкі ў іншых губернатараў, але гэта было толькі палітычнай хітрасцю, ён разумеў, што гэта прашэнне будзе адхілена. Тым не менш у 1851 Уркіса, занепакоены палітычным і эканамічным ціскам з боку Буэнас-Айрэса, адклікаў паўнамоцтвы Росаса адносна правінцыі Энтрэ-Рыас. Пасля гэтага Уркіса аднавіў гандлёвыя адносіны абыходзячы порт Буэнас-Айрэса. Потым ён звярнуўся да Росаса з прапановай распрацаваць канстытуцыю, ідэю якой апошні неаднаразова адпрэчваў, гэтак жа ён паступіў і ў гэты раз. Пры падтрымцы бразільскіх і уругвайскіх лібералаў Уркіса стварыў «Вялікую армію», з дапамогай якой вымусіў Мануэля Арыбэ зняць аблогу з Мантэвідэа ў кастрычніку 1851.

У траўні 1852 Уркіса стаў часовым кіраўніком Аргенцінскай канфедэрацыі. У 1853 годзе Канстытуцыйная асамблея прыняла канстытуцыю, якая базавалася ў асноўным на ідэях Хуана Баўтыста Альбердзі. У адпаведнасці з новай канстытуцыяй Уркіса ўступіў на пасаду прэзідэнта ў сакавіку 1854 года.

За перыяд яго праўлення былі стабілізаваць міжнародныя адносіны, прапанавана сістэма агульнай адукацыі, пачата будаўніцтва чыгункі. Аднак яго праца па нацыянальнай кансалідацыі сустрэла супраціў з боку некаторых правінцый, у прыватнасці, Буэнас-Айрэса, якая выйшла са складу канфедэрацыі. Адкрытае супрацьстаянне ўспыхнула ў 1859 годзе. Уркіса разграміў сілы правінцыі пад камандаваннем Барталамэ Мітрэ ў кастрычніку 1859 у бітве пад Сепедай, пасля чаго Буэнас-Айрэс пагадзіўся вярнуцца ў склад канфедэрацыі.

Зноскі

  1. а б Justo Jose de Urquiza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Justo José de Urquiza // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.