Хэлоўін, фільм, 1978

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хэлоўін
Halloween
Постар фільма
Жанр

жахі
слэшэр

Рэжысёр

Джон Карпэнтэр

Прадзюсар

Дэбра Хіл
Ірвін Ябланс
Мустафа Аккад

Аўтар
сцэнарыя

Джон Карпэнтэр
Дэбра Хіл

У галоўных
ролях

Дональд Плэзанс
Джэймі Лі Кёрціс
Пі Джэй Солз
Нэнсі Луміс

Аператар

Дын Кандзі

Кампазітар

Джон Карпэнтэр

Кінакампанія

Warner Bros. Pictures.

Працягласць

91 хвіліна

Бюджэт

$ 325,0 тыс

Зборы

$ 70,0 млн

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Мова

Англійская

Год

1978

Наступны фільм

Хэлоўін 2

IMDb

ID 0077651

Хэлоўін (англ.: Halloween) — амерыканскі незалежны фільм жахаў Джона Карпэнтэра 1978 года. Джон Карпэнтэр таксама напісаў сцэнарый (разам з Дэбрай Хіл) і стварыў музыку для фільма. Хэлоўін стаў акцёрскім дэбютам для амерыканскай актрысы Джэймі Лі Кёрціс. Сюжэт завязаны на асобе Майкла Майерса, які ў 6-гадовым узросце забівае сваю сястру нажом, пасля чаго праводзіць 15 гадоў у псіхіятрычнай клініцы ў чаканні суда. Але Майерсу атрымліваецца збегчы і вярнуцца ў свой родны горад, дзе ён працягвае забіваць падлеткаў.

Фільм з'яўляецца прыкладам нізкабюджэтнага незалежнага кіно, якое атрымала вялікую папулярнасць і зарабіла ў пракаце ў 200 разоў больш, чым было выдаткавана на здымкі. Вялікім поспехам карыстаецца і сюжэт фільма, дзякуючы жанру слэшэр, ў якім былі зняты шматлікія працягі і фільмы-клішэ. Некаторыя элементы сюжэта і тэхніка здымак сталі стнадартнымі тропамі для фільмаў у жанры слэшэр. Тым не менш, Хэлоўін, амаль што не змяшчае гвалтоўных і крывавых сцэн, у адрозненне ад сваіх працягаў. У 2006 годзе стужку ўключылі ў Нацыянальны рэгістр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША як "культурна, гістарычна і эстэтычна каштоўны".

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У вечар Хэлоўіна, 31 кастрычніка 1963 года ў горадзе Хэданфілд, штат Ілінойс, шасцігадовы Майкл Майерс забівае вялізным нажом сваю 17-гадовую сястру Джудзіт. Яго змяшчаюць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную клініку. Праз 15 гадоў, 30 кастрычніка 1978 года Майкл збягае з клінікі, як раз наконадні судовага пасяджэння, на якім забойцу павінны былі асудзіць на пажыццёвае зняволенне/лячэнне ў клініцы.

На наступны дзень Майкл вяртаецца ў Хэданфілд і пачынае пераследаваць дачку мясцовага паліцыянта Лоры Строўд (Джэймі Лі Кёрціс) . Лоры заўважвае за сабою ўвагу з боку дзіўнага чалавека ў масцы, але яе сяброўкі Эні і Лінда не падзяляюць яе хваляванняў. Тым часам псіхіятар Майерса, доктар Сэм'юэл Луміс (Дональд Плэзанс) пачынае пошукі Майка ў Хэданфілдзе і папярэджвае аб верагодным вяртанні Майерса мясцовага шэрыфа.

У ноч Хэлоўіна Майерс пачынае забіваць. Спачатку её забівае Эні ў яе машыне, потым ён прыходзіць да Лінды, дзе забівае яе бойфрэнда Боба, а следам задушвае саму Лінду провадам ад тэлефона, калі тая намагаецца патэлефанаваць Лоры і папярэдзіць яе. У той час Лоры, якая прыглядвае гэтым вечарам за сусдскімі дзецьмі, вырашае праверыць, што адбылося ў доме праз вуліцу, і знаходзіць мертвыя целы Эні, Лінды і Боба. Майерс накідваецца на Лоры з нажом, але той удаецца забегчы на вуліцу. Яны клікае па дапамогу, але на вуліцы нікога няма і Лоры вырашае вярнуцца ў дом да дзяцей. Але тэлефон у доме не працуе, бо Майкл перарэзаў усе правада і пранік у дом праз вакно. Ён зноў намагаецца забіць Лоры нажом, але тая пратыкае яму шыю прутком для вязання.

Упэўненая, што Майерс памёр, Лоры вяртаецца да дзяце на другі паверх. Але забойца з'яўляецца і тут. Лоры хавае дзяцей у ванным пакоі, а сама ўступае ў супрацьстаянне з Майерсам. Нарэшце ёй удаецца з дапамогай вешалкі раніць забойцу, а потым заклоць яго нажом. Лоры просіць дзяцей паклікаць дапамогу, і яны неўзабаве вяртаюцца разам з доктарам Лумісам і шэрыфам. Луміс прыходзіць на дапамогу Лоры як раз у той момант, калі Майерс робіць яшчэ адну спробу забіць яе. Луміс страляе Майерсу ў галаву, а потым яшчэ 6 разоў у грудзіну. Забойца звальваецца з гаўбца на зямлю, але, калі Луміс глядзіць уніз, цела на зямлі ўжо няма.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Дональд Плэзанс доктар Сэм'юэл Луміс
Джэймі Лі Кёрціс Лоры Строўд
Тоні Моран Майкл Майерс у 23 гады
Уіл Сандзін Майкл Майерс у 6 гадоў
Нэнсі Луміс Эні
Пі Джэй Соўлз Лінда ван дэр Клок
Чарльз Сайферс шэрыф Лі Брэкіт
Брайан Эндрус Томмі Дойл
Пітэр Грыфіт Морган Строўд

Здымачны працэс[правіць | правіць зыходнік]

Абмежаваны бюджэт фільма прымусіў здымачную групу працаваць хутка, таму фільм быў зняты вясной у паўднёвай Каліфорніі (хоць падзеі фільма адбываліся ў кастрычніку ў Ілінойсе) за 20 дзён. Давялося купіць папяровае лісце ў дэкаратараў, пафарбаваць яго ў восеньскія колеры, а потым раскідаць па здымачным пляцоўкам, каб імітаваць восень. Пасля здымкаў усё папяровае лісце сабралі і аддалі ў пераапрацоўку. Таксама прыйшлося доўга шукаць гарбузы, якія з'яўляюцца традыцыйнымі для Хэлоўіна, - амаль немагчыма было іх знайсці вясной у Каліфорніі.

Бюджэтныя абмежаванні закранулі таксама і адзенне акцёраў. З-за адсутнасці аддзела па касцюмам і касцюмёра на пляцоўцы, ўсе акцёры карысталіся ўласнай вопраткай. Напрыклад уся вопратка Джэймі Лі Кёрціс каштавала менш за 100 долараў. Ганарар самой актрысы склаў усяго $8000, у той час, як Плэзанс атрымаў $20000 за працу.

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Хэлоўін шырока паўплываў на жанр кінажахаў, а таксама стаў каталізатарам папулярнасці фільмаў-слэшэраў у 1980-х гадах. Такія тропы як "апошняя дзяўчына", забойства персанажаў, якія ўжываюць наркотыкі ці вядуць хаатычнае палавое жыццё, а таксама выкарыстоўванне спецыяльнай музычнай тэмы для забойцы сталі вельмі папулярнымі ў кінамастацтве. Карпэнтэр таксама здымаў шмат сцэн з перспектывы самаго забойцы каб нагнятаць напружанне.

З гэтай нагоды, Хэлоўін зрабіўся ўзорам для такіх жа фільмаў-слэшэраў, як Пятніца 13-га ці Кашмар на вуліцы Вязаў. У іх прысутнічаюць асноўныя тэмы, якія былі ўвасоблены ў Хэлоўіне. Папярэднікамі для Хэлоўіна ў жанры слэшэра можна лічыць Тэхаскую разаніну бензапілой ці Чорныя каляды, якія ўключалі ў сябе элементы жанра слэшэр: забойствы падлеткаў незнаёмцам з абавязковай апошняй дзяўчынай, якая застаецца жывой. Але, як лічаць даследчыкі, Хэлоўін застаецца безумоўным пачаткам новай хвалі ў фільмах дадзенага жанра.

Адаптацыя[правіць | правіць зыходнік]

Рычард Кёрціс пад псеўданімам Кёрціс Рычардс выдаў у 1979 годзе аднайменную кнігу па матывах фільма, якая была перавыдадзена ў 1982 годзе. Кніга расказвае пра некаторыя аспекты, якія не асвятляліся ў фільме, такія як вытокі праклёну Соўэна ці жыццё Майкла Майерса ў псіхіятрычнай клініцы.

Сіквелы і рымейкі[правіць | правіць зыходнік]

Агулам сем сіквелаў было знята ў перыяд з 1981 па 2002. У 2007 годзе рэжысёр Роб Зомбі зрабыіў рымейк арыгінальнай стужкі з такой жа назвай, а ў 2009 выйшаў працяг Хэлоўін 2, фільм, 2009, які не мае дачынення да аднайменнага фільма 1981 года. Сцэнарый для Хэлоўіна 2 1981 года быў таксама напісаны і распрацаваны Дэбрай Хіл і Джонам Карпэнтэрам, але рэжысіраваў філь Рык Розенталь. Працяг таксама меў вялізны поспех сярод гледачоў. Далейшы ўдзел Карпэнтэра ў фільмах франшызы абмежаваўся стварэннем музыкальных тэм для другога і трэцяга фільмаў.

Сіквелы змяшчаюць нашмат больш гвалтоўных і крывавых сцэн, і ў сваёй большасці маюць негатыўны крытычны водгук. Непараўнальна вялікімі з першым фільмам былі бюджэты сіквелаў. Калі арыгінальны фільм быў зняты за 300 тысяч долараў, то бюджэт фільма Хэлоўін: Аднаўленне (2002) складаў 15 мільёнаў долараў.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]