Хібнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Хібнасць — адхіленне вылічанага значэння велічыні ад сапраўднага яе значэння.

Хібнасць вымярэння пэўнай велічыні x — як розніца паміж вынікам вымярэння x_i і ўсярэдненым значэннем па ўсіх вымярэннях a = \tfrac{1}{n}\sum_{i=1}^nx_i, г. зн. \Delta x_i=|x_i-a|.

У набліжаных вылічэннях і пры апрацоўцы эксперыментальных даных ужываюцца хібнасці: абсалютная \Delta x=|a - x| і адносная \delta x=\Delta x / a. Калі абсалютныя хібнасці набліжэння a і b да x і y адпаведна \Delta x і \Delta y, а адносныя \delta x і \delta y, тады \Delta(x\pm y)=\Delta x + \Delta y, ці x\cong a характарызуюць мяжой абсалютнай хібнасці — лікам a-\Delta a \le x\le a + \Delta a. На практыцы карыстаюцца наступным правілам запісу набліжаных лікаў: абсалютная хібнасць ліку меншая за адзінку разраду апошняй лічбы гэтага ліку, альбо роўна ёй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]