Хімера з Арэца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Chimera d'arezzo, fi, 04.JPG
Хімера з Арэца, V ст. да н. э.
Chimera di Arezzo
Бронза.
Археалагічны музей, Фларэнцыя

«Хімера з Арэца» (італ.: Chimera di Arezzo) — бронзавая скульптура, адзін з самых знакамітых узораў скульптуры этрускаў. Датуецца V стагоддзем да н. э.

Вышыня «Хімеры з Арэца» - каля 80 см. Каля правай пярэдняй лапы ёсць надпіс, якая звычайна чытаецца як TINSCVIL і лічыцца прысвячэннем Ціну, этрускаму богу дня; такім чынам, скульптура магла быць воціўным прадметам.

У цяперашні час скульптура выстаўляецца ў Археалагічным музеі Фларэнцыі. У Арэца непадалёк ад месца яе знаходкі ўстаноўлена бронзавая копія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Хімера» была знойдзена ў Арэца, заснаваным этрускамі тасканскім горадзе, ў 1553 годзе. Пры выкопванні траншэй ля гарадскіх сцен працоўныя выпадкова выявілі скарб антычных бронзавых прадметаў. Сярод іх была скульптура, якую спачатку прынялі за льва, бо змяінага хваста не хапала. Знаходкі былі дасланыя ў Фларэнцыю і паступілі ў калекцыю вялікага герцага Казіма I Медычы. Ён выставіў самую буйную скульптуру на ўсеагульны агляд у Палацца Век'ё, у той час як невялікія бронзавыя прадметы са скарбу захоўваліся ў пакоях герцага ў Палацца Піцы, дзе той, па словах Бенвенута Чэліні, «знаходзіў вялікае задавальненне ў тым, што чысціў іх сам, выкарыстоўваючы прылады златакаваля». Сярод малых прадметаў скарбу быў, па паведамленні Вазары, і кавалак хваста, дзякуючы якому скульптуру прызналі статуяй хімеры. У XVIII стагоддзі змеяпадобны хвост быў адноўлены.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ranuccio Bianchi Bandinelli e Mario Torelli, L'arte dell'antichità classica, Etruria-Roma, Torino, Utet, 1976.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]