Хімічнае ўраўненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Хімічнае ўраўненнезапіс хімічных рэакцый з дапамогаю хімічных формулаў, лічбаў і матэматычных знакаў.

O2 + 2 H2 > 2 H2O

Х. р. складаецца з левай і правай частак, злучаных сімвалам роўнасці, або простай стрэлкай (для незваротных рэакцый) ці падвойнай стрэлкай (для зваротных рэакцый). У левай частцы запісваюць формулы зыходных рэчываў, у правай – атрыманых рэчываў, злучаючы іх знакам “+”. Перад формуламі рэчываў запісваюць каэфіцыенты, якія звычайна з'яўляюцца цэлымі лікамі. Акрамя рэчываў у Х.р. могуць выкарыстоўвацца формулы іонаў ці радыкалаў. У радыяхіміі і ў метадзе паўрэакцый ў Х.р. ўжываецца таксама сімвал электрону.

Прыклад: 4FeS2 + 11O2 = 2Fe2O3 + 8SO2.

У Х.р. часта ўжываюцца дадатковыя пазначэнні. Па-над стрэлкамі ці знакам роўнасці паміж правай і левай часткамі Х.р. запісваюць сціслую інфармацыю адносна ўмоў, у якіх адбываецца рэакцыя (ціск, тэмпература, выпраменьванне, наяўнасць і тып каталізатару). У правай частцы пасля формулаў рэчыва ўжываюцца пазначэнні іх агрэгатнага стану (стрэлка ўгару – для газаў, стрэлка ўдол – для цвёрдых рэчываў). У правай частцы праз знакі “+” ці “-“ запісваюць энергетычны эфект рэакцыі.

Пошук каэфіцыентаў у Х.р. грунтуецца на законе захавання хімічнага складу: колькасць атамаў кожнага тыпу ў правай і левай частках Х.р. павінна быць аднолькавай. У больш складаных выпадкаў (напрыклад, акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі) ужываюць дадатковыя прыёмы (метад паўрэакцый), а таксама спосаб рашэння сістэмы матэматычных ураўненняў.

На падставе Х.р. робяць разлікі для даследчых і вытворчых мэтаў.

Х.р. сталі шырока ўжывацца з першай паловы 19 ст. Ураўненні, падобныя на Х.р. ўжываюцца і ў ядзернай фізіцы, але там не дзейнічае закон захавання масы і хімічнага складу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]