Хімічны элемент

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Хімі́чны элеме́нт — сукупнасць атамаў з аднолькавым зарадам ядра; адно з найважнейшых паняццяў хіміі. Кожны х. э. характарызуецца сваім атамным нумарам, роўным колькасці пратонаў у атамным ядры. Х. э. маюць назвы і скарочаныя пазначэнні (хімічныя знакі або сімвалы Х.э.) з адной ці дзвюх літараў лацінскага алфавіта, якія ўжываюцца ў хімічных формулах. Атамы аднаго х.э. з рознымі атамнымі масамі, называюцца ізатопамі гэтага х. э. Дзеля таго, што суадносіны паміж ізатопамі у межах Зямлі блізкія да нязменных, для кожнага х. э., які мае стабільныя прыродныя ізатопы, з улікам іх узаемных суадносінаў разлічваецца атамная маса, якая ўжываецца ў практычных разліках.

Насёння вядома 116 х.э. З іх каля дзевяноста сустракаецца ў прыродзе, астатнія атрымліваюць штучна.

Паводле хімічных уласцівасцяў х.э. падзялюцца на металы і неметалы. У межах гэтых дзюх групаў існуюць больш дробныя падзелы паводле:

Х.э. сістэматызаваныя ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева(1869).

Х.э. у прыродзе ўтвараюць простыя рэчывы і ўваходзяць у склад складаных рэчываў. Некаторыя элементы ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацый. Пашыранасць хімічных элементаў на Зямлі акрэсліваецца кларкамі элементаў.

Ператварэнне атамаў аднаго элемента ў атамы іншага адбываецца ў ядзерных рэакцыях. Хімічныя элементы вывучаюцца неарганічнай хіміяй.

[правіць] Гісторыя

Першыя ўяўленні пра хімічныя элементы вядомыя ў антычнай філасофіі ў вучэнні аб элементах-стыхіях і ў алхіміі — у вучэнні аб элементах-якасцях. Першае навуковае вызначэнне элементаў як нераскладальных простых рэчываў даў (эмпірычна) Роберт Бойль (1661). Істотны ўнёсак у тэорыю х.э. зрабілі Антуан Лавуазье, Джон Дальтон, Д. І. Мендзялееў.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах