Хімія цвёрдага цела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімія цвёрдага цела — навука аб сінтэзе, фізіка-хімічных уласцівасцях і выкарыстанні рэчываў, якія знаходзяцца ў цвёрдым агрэгатным стане.

Як самастойная галіна хіміі сфарміравалася ў 1970-я гады на базе даследаванняў механізму і кінетыкі хімічных рэакцый з удзелам цвёрдых цел, у тым ліку найбольш пашыраных з іх — тапахімічных рэакцый (хоць бы 1 рэагент у цвёрдым стане). Асноўная задача хіміі цвёрдага цела — сінтэз рэчываў у цвёрдым стане пэўнага саставу, з зададзенай структурай (што вызначае рэакцыйную здольнасць цвёрдага цела). Састаўной часткай хіміі цвёрдага цела з'яўляецца атрыманне інфармацыі аб уплыве структуры цвёрдых целаў на іх рэакцыйную здольнасць і ўласцівасці, вывучэнне механізму дыфузіі ў цвёрдых целах і фазавых пераходаў.

Да рэакцый, якія вывучаюцца і выкарыстоўваюцца на практыцы з удзелам цвёрдых цел, адносяцца: працэсы абпальвання, аднаўлення, хларавання руд металаў, цэментацыя сталі; прыгатаванне каталізатараў; сінтэз і ачыстка паўправадніковых матэрыялаў, тэмплатны сінтэз цвёрдых цел; атрыманне ненапорыстых мембран і цэалітаў.

У хіміі цвёрдага цела выкарыстоўваецца шырокі набор метадаў сінтэзу з ужываннем нізкіх і звышвысокіх тэмператур, рэкордна высокіх ціскаў і звышглыбокага вакууму, цэнтрабежных палёў, разнастайных фізічных метадаў актывавання працэсаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]