Хіна
| Хіна | |
|---|---|
Прапанова ахвяры Хіне на малюнке Поля Гагена "Марару" Багіня Месяца, багіня-жанчына |
|
| Міфалогія: | Палінезійская |
| У іншых культурах: | Сіна |
| Муж: | Маўі, Тамі, бог-вугор |
| Дзеці: | Лака, Маўі |
Хіна (гавай. Hina, літаральна "дзяўчына") — багіня ў палінезійскай міфалогіі. Таксама вядомая як Сіна, Хіна-Хавае і Хіна-моту-аіну.
У гавайскай міфалогіі Хіна з'яўлялася багіняй Месяца. Згодна паданню, яна стамілася жыць сярод людзей, паляцела на Месяц і стала яго багіняй.
У маарыйскай, самоанскай, таіцянскай міфалогіі імя Хіны звычайна звязана з богам-вугром. Так, таіцяне лічылі, што Хіна першапачаткова была жонкай бога-вугра, але пакінула яго дзеля Маўі. Бог-вугар уварваўся ў хату Маўі, і той падманам забіў яго. З пахаваных кавалкаў вугра выраслі першыя какосавыя пальмы. У маарыйскай міфалогіі Хіна была згвалтаваная бацькам усіх вугроў. Яе муж Тамі забіў рыбіну, рассёк на кавалкі, з якіх нарадзіліся марскія і рачныя вугры, а таксама іншыя рыбы.